Наверх

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

16.08.2022 1136 Наш край

svyata-veski-girmantaucy_07.JPGУ нядзелю 14 жніўня ўсе жыхары Гірмантаўцаў ад мала да вяліка святкавалі 110-годдзе з дня ўтварэння свайго роднага і непаўторнага аграгарадка.

svyata-veski-girmantaucy_12.JPGРаспачаў праграму свята старшыня Гарадзішчанскага сельвыканкама В.А. Галецкі:

– Сёння, ды і ва ўсе часы, галоўным багаццем вёскі былі і ёсць людзі, людзі працавітыя, добрыя і сумленныя, шчырыя і гасцінныя.

svyata-veski-girmantaucy_15.JPGСтаршыня ўручыў дыпломы і падарункі самаму старэйшаму, 95-гадоваму, жыхару Гірмантаўцаў Н.М. Хупчанка і самаму маленькаму – Арцёму Русаку. Ушаноўвалі на мерапрыемстве і юбіляраў, якія ў гэтым годзе святкуюць свае дні нараджэння. Узрост самага малодшага юбіляра – 45 гадоў, а старэйшага – 95.

svyata-veski-girmantaucy_16.JPG

svyata-veski-girmantaucy_14.JPGГраматы атрымалі руплівыя гаспадары і гаспадынькі аграгарадка, “у якіх і хата як лялька стаіць, і плот як карцінка, і агарод дагледжаны, а надворак кветкамі зіхаціць”. Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас хлебаробаў, паляводаў, працаўнікоў ферм, усіх, хто самааддана і добрасумленна працуе ў гаспадарцы, сацыяльнай інфраструктуры.

svyata-veski-girmantaucy_01.JPGУпрыгожаннем свята стала выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладной творчасці мясцовых майстроў. Вачэй было не адвесці ад створанага чалавечымі рукамі! Тут і рэчы з лазы майстра Д.А. Ефімава, карункавыя сурвэткі З.Д. Цвілевіч, упрыгожванні для дзяўчынак у тэхніцы канзашы А.В. Налівайка і дэкаратыўная лепка з пластыліну самага юнага майстра – Лізы Лаўрынчык, фотаздымкі Д.А.Тахтаравай.

svyata-veski-girmantaucy_02.JPG

svyata-veski-girmantaucy_04.JPG

svyata-veski-girmantaucy_05.JPG

svyata-veski-girmantaucy_06.JPG

svyata-veski-girmantaucy_03.JPGА які смачны водар вітаў у паветры каля выставы кулінарных шэдэўраў удзельнікаў аматарскага аб’яднання“Салодкае жыццё”!..

svyata-veski-girmantaucy_13.JPGДля юнага пакалення вяскоўцаў на працягу свята працавалі гульнявыя атракцыёны, з якіх даносіліся захопленыя крыкі і шчаслівы смех дзятвы.

Прадстаўнікі пажарна-аварыйнага выратавальнага паста № 19 г.п. Гарадзішча знаёмілі дзяцей з працай пажарных машын і амуніцыяй.

svyata-veski-girmantaucy_09.JPGНа працягу свята гучалі песні вакальнай групы ветэранаў труда аматарскага аб’яднання “Вытокі” і ансамбля песні “Вечарынка” Палонкаўскага сельскага Дома культуры, асобных выканаўцаў Гірмантаўскага сельскага Дома культуры.

svyata-veski-girmantaucy_10.JPG

svyata-veski-girmantaucy_11.JPG

svyata-veski-girmantaucy_08.JPGАдным словам, свята атрымалася на славу.

svyata-veski-girmantaucy_18.JPGНават пасля завяршэння канцэрта вяскоўцы не спяшаліся разыходзіцца: куплялі ў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці іх вырабы, шчыра дзякавалі артыстам за душэўныя песні, а загадчыцы Дома культуры З.Д. Цвілевіч – за арганізацыю такога цёплага і душэўнага мерапрыемства.

Вядучы метадыст РМЦ Мікульская Т.В.




  • Мы в социальных сетях: