Наверх

Афиша

ПРИГЛАШАЕМ ОТДОХНУТЬ

  Площадка возле ДТ «Радуга»: городской проект «Музыкальные вечера»

25 апреля – открытие IV Международного фестиваля и конкурса эстрадной и джазовой музыки «Brand-new Jazz 2025»:

15:30 – Барановичский городской концертный оркестр, г. Барановичи;

16:10 – Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь «Витины», г. Столбцы;

16:50 – народный эстрадно-джазовый ансамбль «Паноптикум», г. Барановичи.

17:15 – Церемония открытия фестиваля

17:30 – народный эстрадно-джазовый ансамбль «MINIMAL GROOVE BAND», г. Иваново;

18:20 – «Big band Jazz Party», Барановичский государственный музыкальный колледж, г. Барановичи;

19:20 – Заслуженный коллектив Республики Беларусь «Духовой оркестр главного управления внутренних дел Минского горисполкома», г. Минск;

20:20 – Заслуженный коллектив Республики Беларусь «Ансамбль ГУО «Институт пограничной службы Республики Беларусь», г. Минск.

26–27 апреля – с 8:00 до 21:00 конкурсные прослушивания участников IV Международного фестиваля и конкурса эстрадной и джазовой музыки «Brand-new Jazz 2025».

Место проведения: концертный зал Барановичского городского Дома культуры.

Вход свободный.

Барановичский краеведческий музей

(ул. Советская, 72)

Приглашаем посетить:

- основную экспозицию музея, рассказывающую об истории и культуре города;

- выставку Цыркуновой Л. П. «Творцы баранавіцкай зямлі» (изделия из бересты) по 25 апреля;

- выставку к 80-летию Великой Победы «Плакаты «Окна ТАСС» – поэтическая и художественная летопись Победы» (копии плакатов из фондов Барановичского краеведческого музея).

По предварительной записи:

- квест-игры по экспозиции музея («Узнаем музей заново», «В поисках музейных невидимок»);

- белорусский народный кукольный театр «Батлейка» (мини-спектакли: “Цар Ірад”, “Як панскія хваробы лячыць”, “Як баба свята рабіла, да жыццё сваё згубіла”);

- музейно-педагогические занятия: «Годовой круг христианских праздников», «Память мне стучится в сердце», «Як людзі жылі раней», «В лес по ягоды, по грибы…», «Наши пернатые друзья».

Предварительная запись по телефону 42-15-24.

Выставочный зал
(ул. Советская, 88)

Приглашаем посетить:

- выставку, посвященную жертвам геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны «Забвению не подлежит» (из фондов БКМ);

- выставку «Гордость и величие страны гор» (холодное оружие мастеров Дагестана, художественное литье, табасаранские ковры, женские украшения, чеканка, керамика, медная посуда из частной коллекции Махмудова Рамазана).

Тел. для записи и справок 66-95-80.

Дворец культуры г. Барановичи
(ул. Кирова, 62)

Приглашаем на мероприятия в центр народного творчества:

- мини-экскурсия в центре народного творчества (с руководителем Вероникой Шах);

- мастер-класс в традиционных техниках (от лучших ремесленников города Барановичи).

Мероприятия – по предварительной записи. Справки по телефону: +375 (29) 376-73 77.

23 апреля в 18:30 – интерактивный спектакль «Новые приключения Василисы Микулишны и богатырей» в постановке театра «Добрый друг».

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы
 
па 30.04 – відэаконкурс чытальнікаў “У кніжнай памяці імгненні вайны” да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64-31-94.

Падарожжа “Свет права ў казачнай краіне – цікавае паведамленне аб правах і абавязках дзіцяці ў Рэспубліцы Беларусь. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64-32-10.
 

22.04 – адкрыццё фотавыставы “Жыццё Кітая” адбудзецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Выстава арганізавана пры падтрымцы Кітайскага Культурнага Цэнтра у Мінску. Запрашаем пагрузіцца ў атмасферу загадкавай краіны: велічныя пейзажы ад Тыбецкіх гор да мегаполісаў, яркія моманты паўсядзённага жыцця і традыцыйных свят, унікальныя кадры архітэктуры, прыроды і культуры. Мерапрыемства пройдзе ў суправаджэнні музычных нумароў у выкананні навучэнцаў СШ № 17. Запрашаем усіх жадаючых. Пачатак у 14.00. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 40-36-90.

22.04 – літаратурнае свята “Бывай, Буквар!” у філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” будзе ладзіцца для 1 “А” класа СШ № 13. На свята да першакласнікаў завітаюць Мальвіна, Шапакляк, Паштальён Печкін, Карлсан і Буквар. Казачныя героі прапануюць школьнікам цікавыя выпрабаванні, гульні, конкурсы і віктарыны. Дзеці прымуць удзел у майстар-класе “Закладка для кнігі”. Пачатак у 10.30. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66-29-13.

23.04. – вечар для дзяўчат і жанчын “Серада” адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і  замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Вас чакаюць размовы пра жыццё, скрапбукінг і чаяванне ў добрай кампаніі.  Удзел па папярэдняй рэгістрацыі.  Пачатак у 18.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40-36-90.

23.04 – спектакль у форме казкі “Азбука сяброўства” лялечнага тэатра “Капрызка” пройдзе для наведвальнікаў дзіцячага сада № 32 у філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Дзеючыя асобы спектакля: Заяц, Варона, Ліса, Вавёрка, Вожык, Мядзведзь. Акрамя таго, маленькіх гасцей чакае гутарка з бібліятэкарам “Добрым быць весялей”. Пачатак у 10.00. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66-29-13.

23.04 – аўтарытэт-імя “Віктар Праўдзін. Са спагадай да чалавека…” адбудзецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” для вучняў 10-х класаў ліцэя № 1. Удзельнікаў сустрэчы чакае гутарка з пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктарам Праўдзіным “Пра жыцце, творчасць і каханне”. Аўтарытэтны госць распавядзе пра свой творчы шлях, адкажа на пытанні прысутных.  Пачатак у 13.00.  Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66-95-73.

24.04 – аўтарская праграма “Вера. Надзея. Любоў” Юрыя Мазалевіча, баранавіцкага паэта, аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў, члена літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры”, збярэ прыхільнікаў паэтычнага слова ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая. У праграме будуць гучаць песні, напісаныя на яго вершы. На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак у 12.20. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Даведкі па тэл. 64-31-96.

24.04 – вечар “Літаратурная вячэра” ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая прысвечаны Мэг Мэйсан – аўстралійскай пісьменніцы, аўтару рамана “І ў горы, і ў радасці”. Пачатак у 18.30. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40-36-90.

24.04 – літаратурны нон-стоп “Адкрываем кнігу – адкрываем свет” да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права правядуць супрацоўнікі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6-х класаў СШ № 14. Дзеці даведаюцца пра гісторыю ўзнікнення кнігі. Удзельнікаў сустрэчы чакае прагляд відэароліка “Кнігі чытаць карысна”, завочная экскурсія “Помнікі кнігам”, буктрэйлер “Кніжныя навінкі”, а таксама цікавая гульні і конкурсы. Пачатак у 13.10. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66-29-13.

25.04 – творчая сустрэча “Беларусь літаратурная, містычная” з Аляксандрам Міханам, беларускім пісьменнікам, які піша ў жанрах навуковай фантастыкі, містычнага дэтэктыва, гарадскога фэнтэзі, антыўтопіі, трылера, пачнецца ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая ў 15.00. Запрашаем усіх жадаючых на сустрэчу з цікавым чалавекам і, дарэчы, нашым земляком. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51.  Даведкі па тэл. 64-31-96.

25.04 – бібліяноч “Беларусь містычная. Не праспі! 20:25”.  Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 17.00. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40-36-90.

          У праграме:

          17.00 – ценявы спектакль “Добры прывід” па матывах кніг Інгер і Лассе Санберг “Малютка Лабан” з музычным суправаджэннем Алены Тумаковай. Узрост: 6+.

          18.00 – лекцыя кандыдата гістарычных навук Сяргея Грунтава. Узрост: 16+.

          20.00 – 20.45 – змрочныя чытанні “Па той бок”. Узрост: 16+.

          21.00 – 21.45 – імерсіўнае чытанне “Містычныя сны” па матывах твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня”. Узрост: 16+.

          22.00 – 22.30 – чаяванне “Для тых, хто не праспаў”. Узрост: 16+.

25.04 – літаратурная гасцёўня “Ірына Карнавухава: літаратар, музыкант, педагог” запрашае навучэнцаў Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайна ў філіял № 1 “Гарадская бібліятэка”. Удзельнікаў сустрэчы чакае цікавая гутарка з Ірынай Карнавухавай, літаратурам і музыкантам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, членам Беларускага Саюза музычных дзеячаў, лаўрэатам медаля СПБ “За вялікі ўклад у літаратуру”. Да мерапрыемства подрыхтавана кніжная выстава “Азбука дабрыні”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67-79-31.
 

27.04 – сустрэча “Let’s Speak Crazy Stories” з настольнымі гульнямі для наведвальнікаў бібліятэкі, якія вывучаюць англійскую мову, пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая з удзелам педагога Наталлі Максімук. Пачатак у 11.00. Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Узрост: 14+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40-36-90.

27.04 – праграма “Кніжны кастынг” пройдзе для сёмых класаў СШ № 19 у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Для ўдзельнікаў сустрэчы будуць арганізаваны філалагічныя гульні, кніжны кастынг. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40-36-90.

27.04 – гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. З 10.00 да 13.00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14.00 да 18.00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40-36-90.

27.04 – праект “Чытаю сабаку” аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая і ТАА “Кінолаг хелп” працягвае сваю дзейнасць. Да ўдзелу запрашаюцца малодшыя школьнікі і дашкольнікі, якія ўжо ўмеюць чытаць. З дзецьмі працуе спецыяльна навучаны сабака, які гатовы ўважліва слухаць чытаючага. Побач з сабакам знаходзіцца кінолаг. Удзел у мерапрыемстве па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 14.30. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40-36-90.

На вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”

Буктрэйлер “Гарадское фэнтэзі”. Наведвальнікаў сайта чакае падборка твораў, дзеянне ў якіх адбываецца як у сучасных, так і ў выдуманых гарадах. Прапануем вам акунуцца ў свет гарадскіх легенд, загадак і таямніц. Каб падрабязней даведацца пра кнігі, трэба клікнуць на фота. Цікавыя факты пра пісьменнікаў і іх творы можна паглядзець, націснуўшы на іконкі побач з фота. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64-31-96.
 
Бібліягулялка “Шолах любімых кніг” запрашае усіх жадаючых адказаць на пытанні віктарын і прайсці ўсе заданні, якія прысвечаны любімым з дзяцінства кнігам. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66-95-73.
 
Метадычны веснік “Пісьменнікі – лаўрэаты залатога медаля Х.К. Андэрсена”. Прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсена – літаратурная прэмія, якой узнагароджваюцца лепшыя дзіцячыя пісьменнікі і мастакі-ілюстратары. Інтэрактыўнае выданне змяшчае цікавыя звесткі пра пісьменнікаў, якія атрымалі самую высокую ўзнагароду ў галіне дзіцячай літаратуры.  Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64-31-96.
 
Літаратурная віктарына “Адгадайце героя круцельскага рамана”. У многіх краінах 1 красавіка адзначаецца Дзень смеху. Да гэтага свята падрыхтавана цікавая літаратурная віктарына, у якой патрэбна адгадаць пікара – героя авантурнага рамана. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64-31-96.
 
Кніжныя экспазіцыі

– Зона кніжнага камфорту “У цэнтры ўвагі” : “Велікодная палітра” прадстаўляе падборку твораў розных аўтараў, артыкулаў і парадаў, прысвечаных Вялікадню. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64-31-94.

– Юбілейная палічка “Знаёмцеся –  лаўрэаты Прэміі імя Х.К. Андэрсена” да 220-годдзя з дня нараджэння Х. К. Андэрсена. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66-95-73.

– Выстава-літаратурнае асарці “Весялімся ад душы” да Дня смеху. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67-79-31.

– Кніжная алея “Нас аб’ядноўвае векавая гісторыя” да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі экспануецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66-95-73.

– Выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Скарб творчай спадчыны Аляксея Карпюка” да 105-годдзя беларускага пісьменніка ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” . Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66-95-73.

– Кніжная выстава “Хіт-парад дзіцячых кніг” да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі аформлена ў філіяле № 3 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42-46-00.

– Выстава “Да роднага слова з маленства” да 90-годдзя з дня нараджэння А. Клышкі. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64-31-94.

– Выстава “Беларускія дарогі ў космас” аформлена ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64-31-94.

– Кніжная паліца спецыяліста “Выдатнае далёка: кім быць?” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая і прадстаўляе сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы прафарыентацыйнай тэматыкі ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64-31-96.

– кніжная выстава “З днём нараджэння, кніга!” – падборка кніг-юбіляраў 2025 года.  Экспануецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост 0+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40-36-90.

– выстава-прапанова “Кнігі ў дарогу” – падборка кніг маленькага фармату, у тым ліку і новыя кнігі, якія прынеслі ў дар бібліятэцы, аформлена ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл. 67-79-31.

Да Сусветнага дня здароўя

– Выстава кніжны эрудыт “Сёння модна быць здаровым”у філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл. 67-79-31.

– выстава “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта стыльна, пазітыўна!” у філіяле № 3 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42-46-00.

Барановичский кинотеатр «Октябрь»
(ул. Ленина, 2)

afisha.jpg

В расписании возможны изменения! Телефон для справок + 375 (163) 63-26-59 (касса)

Барановичское отделение Белорусской железной дороги
приглашает:

Музей железнодорожной техники
(ул. Фроленкова, 19)

- Осмотр исторических экспонатов и железнодорожной техники  (индивидуально и с проведением экскурсии);

- практическое управление дрезиной и зенитной установкой.

Контакты для получения информации: 49-36-47, 49-32-65, 46-36-90

Экскурсии – по предварительной записи по тел. 49-36-47.

Время работы – ежедневно, 9.00–17.00 (работа кассы до 16.30).

Крытые теннисные корты
(ул. Гаевая, 61)

- Занятия в тренажерном зале;
- шейпинг;
- большой и настольный теннис;
- мини-футбол;
- волейбол;
- сауна.

Опытные инструкторы и индивидуальный подход помогут вам укрепить здоровье и всегда оставаться в хорошей форме.

Контакты для получения информации:  64-04-40, 64-16-65

Отдел художественной самодеятельности и культурно-массовой работы
(ул. Фроленкова, 13)

- Занятия в кружке вокального искусства, занятия в группе театрального коллектива;

- развлекательные программы для детей и подростков;

- выездные мероприятия, концерты, корпоративы, юбилейные вечера и другие торжества.

Телефоны для справок: 49-36-26, 46-36-22, 49-36-21, 49-36-29.