Наверх

Рыбалка даражэй за жыццё. Ратавальнікамі Баранавiцкага ГРАНС арганізавана правядзенне «Зiмовага патруля» па вадаёмах раёна

29.12.2022 170 Наш край

Пасля пары тыдняў маразоў пачалося нечаканае пацяпленне. Негледзячы на небяспеку аматары зімовай рыбалкі адпраўляюцца на вадаёмы. На жаль, часта такія неабдуманыя ўчынкі становяцца трагедыяй.

-patrul (4).jpg

-patrul (3).jpgРатавальнікамі Баранавiцкага ГРАНС арганізавана правядзенне «Зiмовага патруля» па вадаёмах раёна: Сталовiчы, Арабаўшчына, Гарадзiшча, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі БРСМ. Удзельнікі рэйду нагадалі рыбакам аб правілах бяспекі, а таксама аб прыкметах, якія сведчаць аб тым, што лёд небяспечны. Распавялі аб тым, што неабходна правільна экіпіравацца на зімовую рыбалку: браць з сабой хаця б мінімальны набор выратавальных сродкаў: выратавальную камізэльку, вяроўку, рыбацкiя шылы для таго, каб выбрацца з воднага палону ў выпадку, калі лёд пад вамі усё ж такі трэснуў.
 
-patrul (2).jpgКожнаму аматару зімовай рыбалкі арганізатары пакiнулi памяткі аб бяспечным знаходжанні на лёдзе вадаёма, а таксама параілі ўстрымацца ад любімага хобі, пакуль надвор’е не вернецца да зiмовага, а лёд на вадаёмах не стане бяспечным.




  • Мы в социальных сетях: