Наверх

У Баранавіцкім раёне сустракалі міжнародную навукова-асветніцкую экспедыцыю «Дарога да святыняў»

02.09.2026 575 Наш край

1_1331 (1).JPGУ Беларусі стартавала традыцыйнае духоўнае падарожжа, якое праходзіць напярэдадні Дня беларускага пісьменства.
 
1_1331 (2).JPGПа сваім першым маршруце экспедыцыя прайшла трыццаць тры гады таму. Тады яе арганізатары задумалі сабраць невялікую групу энтузіястаў, каб з лампадай, у якой гарэў Жыватворны агонь ад Труны Гасподняй, і з цудатворнай Загор’е-Сталовіцкай іконай пабываць у розных гістарычных мясцінах Беларусі.
 
Перад стартам маршруту, які быў дадзены сёння ў Мінску, адбыўся малебен з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

1_1331 (3).JPG

1_1331 (4).JPG

1_1331 (5).JPG

1_1331 (6).JPG

…Першым месцам прыпынку ў пілігрымаў, па традыцыі, стаў Баранавіцкі раён, а дакладней – Святое Поле каля вёскі Загор’е. У гэтым месцы, па волі лёсу, у розныя стагоддзi адбываліся цяжкія і кровапралітныя баі. Менавіта тут у 1983 годзе быў знойдзены цудатворны абраз.

1_1331 (7).JPG 
1_1331 (8).JPGПрывіталі на баранавіцкай зямлі ўдзельнікаў экспедыцыі намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама Міхаіл Барысевіч і сакратар Пінскага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны Баранавіцкай акругі Віталь Лазоўскі.

1_1331 (9).JPG

1_1331 (10).JPG

1_1331 (11).JPG

1_1331 (12).JPG

1_1331 (13).JPGНа Святым Полі ў памяць аб загінулых воінах адбылася сумесная малітва.

1_1331 (14).jpg

1_1331 (15).JPG

1_1331 (16).jpg

1_1331 (17).JPG

1_1331 (18).JPG

1_1331 (19).JPG

1_1331 (20).JPG

1_1331 (21).jpg

1_1331 (23).JPG

1_1331 (24).JPG

1_1331 (25).JPGУдзельнікі экспедыцыі пераадолеюць каля 1,2 тыс. кіламетраў.

Пасля Баранавіцкага раёна «Дарога да святыняў» працягнула свой маршрут: Беразіно – Клічаў – Бабруйск – Магілёў – Горкі – Мсціслаў.  Канечным пунктам стануць Касцюковічы – сталіца Дня беларускага пісьменства ў гэтым годзе.

Іна ГАНЧАР

Фота Барыса НАВАГРАНА




  • Мы в социальных сетях: