Наверх

Вiншаванне настаяцеля касцёла Узвышэння Святога Крыжа Валянціна Новака

03.04.2021 633 Наш край

Дарагія браты і сёстры!

Мы адзначаем вялікае свята – дзень Уваскрэсення Пана нашага Езуса Хрыста.

Езус перамагае смерць і вяртаецца да жыцця. Ён устае з мёртвых і прыносіць нам жыццё ў справядлівасці, любові, міласэрнасці і праўдзе, пра якую Ён сам казаў: «Праўда нас вызваліць. Вучыцеся ад мяне, бо я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце ўпакой для душ вашых».

Няхай гэтае Светлае Уваскрэсенне дапаможа нам па-новаму паглядзець на наша жыццё, на наш стасунак да бліжніх, на веліч і ўсемагутнасць Бога, які заўсёды над намі. Старайцеся жыць паводле Божых запаведзяў. Ён даўца ўсяго, што ў нас ёсць. Таму звяртаемся да Яго. Няхай гэтыя святы будуць для вас святамі сямейнага супакою і радасці з блізкімі. Няхай перажыванне гэтых свят напоўніць вас Божай радасцю.

З Вялiкаднем!

Настаяцель касцёла Узвышэння Святога Крыжа Валянцін НОВАК




  • Мы в социальных сетях: