Наверх

Ветэран прыфрантавых чыгунак адзначыў 90-гадовы юбілей

27.08.2015 301 Наш край
Галоўнай заслугай свайго даўгалецця чыгуначнік лічыць увагу да сябе ўрачэй.
Галоўнай заслугай свайго даўгалецця чыгуначнік лічыць увагу да сябе ўрачэй.

Ветэран прыфрантавых чыгунак Аляксандр Вікенцьевіч Сурма 25 жніўня адзначыў 90-гадовы юбілей.

45 гадоў і 9 месяцаў Аляксандр Вікенцьевіч аддаў баранавіцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі. У 1944 годзе ўладкаваўся на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя стрэлачнікам, дзе адпрацаваў 30 гадоў. Яшчэ 12 гадоў Аляксандр Вікенцьевіч працаваў брыгадзірам цэха экіпіроўкі ў вагонным участку.

У паслужным спісе Аляксандра Сурмы пасады правадніка і ахоўніка. Такі доўгі працоўны шлях не мог застацца незаўважаным, яго працоўная кніжка мільгае запісамі падзяк і прэмій: Аляксандр Вікенцьевіч быў прадстаўлены да мноства ганаровых узнагарод.

25
А.В. Сурма з жонкай Александрай Сямёнаўнай

Сам ветэран лічыць самым каштоўным званне «Выдатны работнік Беларускай чыгункі». Аляксандр Сурма быў членам савета ветэранаў вагоннага ўчастка і актыўна ўдзельнічаў у самадзейнасці: спяваў песні і іграў на акардэоне.

Аляксандр Вікенцьевіч багаты не толькі чыгуначным стажам, але і сям’ёй: сын, дачка, 3 унукі і 2 праўнукі.  Жыве ветэран з сынам, нявесткай і ўнучкай.

– І з тэлевізарам, – дадае ветэран, – таму што часам сумна бывае. Асабліва люблю перадачу «Давай поженимся». А ў сям’і мы жывём дружна і ніколі адзін аднаго не крыўдзім.

Роднае прадпрыемства клапоціцца пра ветэрана – на пенсіі Аляксандр Вікенцьевіч атрымліваў пуцёўкі ў санаторыі ў Кіславодску, Пяцігорску, Есентуках і баранавіцкі «Магістральны».

– Вялікі дзякуй усім урачам чыгуначнай і цэнтральнай паліклінік за тое, што лячылі, рабілі аперацыі і падтрымліваюць не толькі мяне, але і ўсіх пажылых людзей.

Павіншавалі Аляксандра Вікенцьевіча Сурму з юбілеем і ўручылі каштоўныя падарункі старшыня савета ветэранскай арганізацыі вагоннага ўчастка Зоя Васько, намеснік начальніка Баранавіцкага вагоннага ўчастка Беларускай чыгункі Ганна Манько і галоўны інжынер вагоннага ўчастка Юрый Савось.

Бадзёрасці духу і даўгалецця Вам, Аляксандр Вікенцьевіч!

Вольга КАВАЛЬКО.



  • Мы в социальных сетях: