Наверх

Крыжовы шлях прайшлі католікі Баранавіч (фота)

22.03.2015 405 Наш край

IMG_992422 сакавіка ў Баранавічах адбыўся Крыжовы шлях. У малітоўным набажэнстве ўдзельнічалі католікі ўсіх парафій (каталіцкіх прыходаў) горада.

Крыжовы шлях – набажэнства, якое для вернікаў каталіцкага абраду мае вялікае значэнне. Праводзіцца яно ў святынях, а таксама па вуліцах гарадоў і вёсак у перыяд Вялікага посту перад святам Вялікадня. Вернікі ходзяць па касцёлах, або па вуліцах, з крыжам і спыняюцца на 14 прыпынках (стацыях). На кожным з гэтых прыпынкаў праз малітву і спевы яны разважаюць пра апошнія гадзіны жыцця Ісуса Хрыста – перыяд ад Яго асуджэння Пілатам аж да смерці на крыжы і пахавання ў грабніцы.

Звычай пабожна перажываць пакуты Хрыста з’явіўся ў каталіцкай царкве яшчэ ў ХІІ–ХІІІ стст. Увялі яго каталіцкія манаскія ордэны францішканаў і дамініканаў, а таксама цыстэрцыянскія містыкі.

Крыжовы шлях па вуліцах Баранавіч праводзіцца ўжо другі год і збірае шмат вернікаў рознага ўзросту.

IMG_9961

IMG_9926Сёлета набажэнства распачалося ад касцёла Узвышэння Святога Крыжа і праходзіла па вуліцах Куйбышава, Горкага, Савецкай і Камуністычнай.

IMG_9979На працягу ўсяго Крыжовага шляху гучалі велікапосныя малітвы і спевы.IMG_9969

IMG_9946

У гэтым набажэнстве ўдзельнічалі святары і законныя сёстры з усіх парафій Баранавіч, а непасрэдна праводзіў Крыжовы шлях дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які ў канцы набажэнства благаславіў усіх вернікаў. IMG_9976

Скончыўся Крыжовы шлях каля касцёла Узвышэння Святога Крыжа, дзе адбылася святая імша. IMG_9998

no images were found

Марына ВАЛАСАР, фота аўтара



  • Мы в социальных сетях: