Наверх

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у Баранавічах

13.05.2018 596 Наш край

На святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, на цэнтральнай плошчы горада Баранавічы сабраліся кіраўніцтва і прадстаўнікі гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, дэпутаты гарадскога і абласнога Савета дэпутатаў, дэпутаты палаты Прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, ветэраны працы, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, моладзь, грамадскасць.

Павіншаваў прысутных са святам старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі.

– Дзяржаўныя сімвалы – гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, – адзначыў Юрый Грамакоўскі. Кіраўнік горада пажадаў усім быць заўсёды вернымі сваёй вялікай і малой Радзіме.

Традыцыйна падчас такога значнага для дзяржавы свята слова бяруць маладыя людзі: яны ў адказе за будучыню сваёй краіны. 

Ад імя баранавіцкай моладзі да прысутных звярнулася Таццяна Петрашэвіч – пераможца заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, стэпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, вучаніца сярэдняй школы № 21:

– Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняюць сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй. Мы, моладзь незалежнай Беларусі, усведамляем адказнасць за лёс нашай дзяржавы.

Мы разумеем, што любоў да роднай краіны і ўшанаванне яе галоўных сімвалаў – залог паспяховага будучага.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь далі пераможцу рэспубліканскага конкурса “Лідар года” ў намінацыі “Погляд у будучыню”, удзельніку абласнога маладзёжнага форуму “Лідар новага пакалення”, члену гарадскога і рэспубліканскага каардынацыйнага Савета маладзёжных парламентаў, навучэнцу ліцэя № 1 г. Баранавічы Гутырчыку Антону і майстру спорта Рэспублікі Беларусь па акрабатыцы, члену нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, стэпендыяту Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, прызёру рэспубліканскіх спаборніцтваў, срэбранаму прызёру IX Еўрапейскіх спаборніцтваў па акрабатыцы сярод узроставых груп, кандыдату на ўдзел у II Еўрапейскіх гульнях у 2019 годзе, навучэнцу спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 3 г. Баранавічы Нямарскай Дар’і. 

Над роднай зямлёй пад гукі Дзяржаўнага гімна горда ўзвіўся Дзяржаўны сцяг.

Таленавітая моладзь запоўніла імправізаваную сцэну цэнтральнай плошчы горада, яна падарыла прысутным святочны канцэрт.

Самабытная і прыгожая беларуская зямля, мужныя і працавітыя, гасцінныя і таленавітыя людзі – гэта нязменная каштоўнасць нашай краіны.

Таццяна Карпік.

Фота Барыса Наваграна.



  • Мы в социальных сетях: