Наверх

У аграгарадку Русiно прагучалi «Напевы зямлі маёй»

15.06.2024 532 Наш край

У Баранавіцкім раённым цэнтры рамёстваў, які знаходзіцца ў Русіно, у суботу, 15 чэрвеня, было незвычайна весела, мнагалюдна і шумна. Тут ладзілі  фальклорнае свята «Напевы зямлі маёй».

Свята фальклору «Напевы зямлі маёй» традыцыйнае, праходзіць ўжо 14 год.
napevy-(1).jpg
Падчас урачыстага адкрыцця свята пранікнёныя словы выказалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Яроменка і кіраўнік аддзела культуры райвыканкама Аксана Шчэрба.

napevy-(2).jpg

napevy-(4).jpg

napevy-(6).jpg

У свяце прымалі ўдзел фальклорныя калектывы не толькі з Баранавіцкага раёна – на яго завіталі аўтэнтычныя гурты з розных мясцовасцей нашай Брэсцкай вобласці. Да нас на свята прыехалі ўзорны фальклорны калектыў «Дараносіца» з Жабінкаўскага раёна, народны вакальны гурт «Ліпчанка» з Ляхавіцкага раёна, народны фальклорны калектыў «Хатовічы» з Ганцавіцкага раёна. Вучні сярэдняй школы № 13 г. Баранавічы паказалі самабытныя беларускія народныя танцы, у якіх захаваліся  старажытныя, архаічныя рысы.

napevy-(3).jpg

15-06-napevy-(7).jpg

На свята сабраліся каля 40 майстроў народнай творчасці. Супрацоўнікі раённага цэнтра рамёстваў прапанавалі гасцям стаць удзельнікамі майстар-класаў па саломапляценні, кераміцы, пляценні пояса на бёрдачку, па вырабе з воску экасвечак.

15-06-napevy-(2).jpg
15-06-napevy-(1).jpg15-06-napevy-(3).jpg

15-06-napevy-(4).jpg

napevy-(5).jpg

napevy-(6)_1.jpg

napevy-(7).jpgНа спектаклі і пастаноўкі гасцей свята запрасілі чатыры лялечныя тэатры, што працуюць у жанры батлейкі (гэта тэатральныя калектывы Баранавіцкага раённага цэнтра рамёстваў, Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў, Ляхавіцкага Дома культуры, Мірнаўскай СШ Баранавiцкага раёна).

15-06-napevy-(6).jpg

Пашырыць свае веды аб фальклоры і набыць новыя можна было на бібліятэчным падворку.

15-06-napevy-(5).jpg
Мы спадзяёмся, што рознажанравая фальклорная праграма, якую мы прадставілі сёння, яшчэ раз прадэманстравала адметны каларыт і самабытнасць беларускай народнай спадчыны.

Баранавiцкi раённы цэнтр рамёстваў

Фота раённага цэнтра рамёстваў




  • Мы в социальных сетях: