Сапраўдны падарунак чакае баранавіцкіх аматараў тэатральнага мастацтва: 26 верасня да нас завітае рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі – адзін з лепшых і найбольш вядомых театраў рэспублікі.
Таленавіты калектыў, дырэк-тарам якога з вясны гэтага года з’яўляецца заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігаў, славіцца арыгінальнымі пастаноўкамі, зробленымі на матэрыяле лепшай рускай і беларускай драматургіі. Пазнаёміцца з творчымі дасягненнямі калектыва змогуць і баранавіцкія гледачы: сталічны тэатр вязе да нас пастаноўку Венедыкта Расстрыжэнкава «Містэр Розыгрыш». Як зазначана на афішы, вывешанай у гарадскім Доме культуры (дзе і адбудзецца спектакль), гэта не проста пастаноўка, а «гульня дарослых». Гледачы акунуцца ў атмасферу розыгрышаў, якія прыдумваюць адзін аднаму галоўныя героі дзеі – дарослыя і сур’ёзныя ў паўсядзённым жыцці людзі, трапіўшыя ў загарадні дом на выхадныя. Разыгрываць людзей – неверагодна цікава. Хай і жорстка, але смешна. І нават у тым выпадку, калі таму, з каго смяюцца, зусім не да жартаў, астатнія атрымліваюць задавальненне ад сваіх гульняў. Да той самай пары, пакуль разыгрываць не пачнуць ужо іх саміх…
У пастанове заняты артысты тэатра Ганна Маслоўская, Ганна Палупанава, Сяргей Шымко, Алена Баярава, Максім Паніматчанка, Аляксандр Марчанка, Людміла Сідаркевіч. У ролі Аляксея на сцэне з’явіцца і любімец публікі, сапраўдная зорка і адзін з самых таленавітых акцёраў беларускай сцэны Ігар Сігаў. Ігар Аляксеевіч – уладальнік узнагарод Саюза тэатральных дзеячаў, Міністэрства культуры Республікі Беларусь і шматлікіх фестываляў. За высокае прафесійнае майстэрства ён узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Гледачам ён таксама вядомы па многіх працах у кіно («Каменская», «На безымяннай вышыні», «Мой зводны брат Франкенштэйн», «Апошні бранепоезд» і іншыя).