25 сакавіка ў 15.00 у Палацы дзіцячай творчасці пройдзе юбілейны творчы вечар «Мелодыі маёй душы» вядомай у нашым горадзе паэткі Таццяны Яцук. Сустрэча прымеркавана да яе 60-годдзя.
Таццяна Яцук – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 4 горада Баранавічы (яна, дарэчы, аўтар гiмна школы), з'яўляецца аўтарам 14 кніг, сааўтарам больш чым 30 зборнікаў вершаў, кіруе літаратурным аб'яднаннем «Купальскія зоры».
– Вечар чакае быць цікавым і насычаным. Прыйдуць мае сябры, калегі па творчым цэху, вучні, якія будуць дэкламаваць мае вершы. Будуць прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў, прафсаюза, спевакі і музыканты, – расказала паэтка. – Запрашаю ўсiх жадаючых!
Уваход вольны.
Вольга ШАРАПА
Пожалуйста, авторизуйтесь или зарегистрируйтесь чтобы оставить комментарий