Наверх

Трагедыю Хатыні ўспаміналі ў Баранавіцкай гарадской бібліятэцы

22.03.2023 299 Наш край

biblioteka22.jpgХатынь – сімвал трагедыі беларускага народа, святыня нацыянальнай памяці. 80-годдзе жудаснай падзеі стала важнай нагодай да правядзення сацыякультурных мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай тэматыкі, закліканых захаваць памяць аб злачынствах нацыстаў і не дапусціць іх паўтарэння.

22 сакавіка ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая бібліятэчнымі спецыялістамі быў праведзены дзень памяці пад агульнай назвай “Іх абпаліла полымем вайна”. Падчас мерапрыемства падлеткі – навучэнцы СШ № 7 і гімназіі № 5 – даведаліся аб трагічнай падзеі, якая адбылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, аб сотнях іншых беларускіх вёсак, якія напаткаў жудасны лёс Хатыні. Дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі “Хатынь – сімвал вечнай памяці і жалобы беларускага народа” старшакласнікі змаглі перанесціся ў мясцовасць, дзе раней знаходзілася сама вёска, у віртуальным рэжыме наведаць Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, пачулі гісторыю яго стварэння.

biblioteka224.jpgВахту памяці “Памятаем, каб жыць. Вершы чытае моладзь” падхапілі  дзесяцікласнікі гімназіі № 5. У іх выкананні прагучалі вершы беларускіх аўтараў, прысвечаныя Хатынскай трагедыі: “Над стомленай вёскай” Аркадзя Куляшова, “Званы Хатыні” Анатоля Астрэйкі, іншыя пранізлівыя творы. Шчырую зацікаўленасць выклікаў у прысутных агляд выданняў з кніжнай выстаўкі “Твой подзвіг і гора, Хатынь!”, што экспануецца ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Дарэчы, мастацкія і публіцыстычныя творы азначанай тэматыкі, прадстаўленыя на экспазіцыі, думаецца, зацікавяць не толькі тых, хто мае справу с выхаваннем дзяцей і моладзі, але і звычайных чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй сваёй краіны.

biblioteka223.jpgНа выставе таксама прадстаўлена літаратура, якая раскрывае тэму генацыду беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстаўка будзе экспанавацца ў чытальнай зале ЦГБ імя В. Таўлая на працягу красавіка.

Аляксандра КАМАРОВА, бібліятэкар ІІ катэгорыі ЦГБ імя В. Таўлая

Фота Алены АЛЬПЯРОВІЧ, бібліёграфа I кат. ЦГБ імя В. Таўлая

Больш фота




  • Мы в социальных сетях: