Наверх

“Груша над абрывам”: паэтычна-музычная сустрэча з паэткай Таццянай Яцук

11.04.2022 494 Наш край

8 красавіка ў аддзяленні для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Баранавічы ў рамках клуба аўтарскай песні “Сустрэча” адбылася паэтычна-музычная сустрэча “Груша над абрывам” з баранавіцкай паэткай Таццянай Мікалаеўнай Яцук.

kontsert-11-044_2.jpg

kontsert-11-044_3.jpg

kontsert-11-044_4.jpg“Груша над абрывам” – так называецца першы зборнік вершаў Таццяны Яцук, у які ўвайшлі лірычныя і шчырыя радкі пра родны край, пра блізкіх і дарагіх ёй людзей, апісваецца тое, што паэтка найбольш ведае і што яе хвалюе, радуе, трывожыць.

На дадзены момант Таццяна Мікалаеўна – аўтар дзевяці зборнікаў паэзіі і дзвюх дзіцячых кніг, на яе словы напісана больш за 20 песень.

Таццяна Мікалаеўна з'яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніком літаратурнага аб'яднання “Купальскія зоры”.

Падчас паэтычна-музычнай сустрэчы Таццяна Мікалаеўна падрабязна расказала аб сваёй літаратурнай дзейнасці, прачытала самыя яркія і цікавыя вершы, падзялілася філасофіяй сваёй творчасці. Лірычны герой яе вершаў змагаецца за дабрыню – пачуццё, якое не толькі ўзвялічвае асобу, але і робіць кожнага сапраўдным чалавекам. Дабрыня ў паэткі выражае клопат сучаснага чалавека аб тым, што  яго акружае, паказвае адносіны да людзей, да сваёй зямлі, да сяброў і сваякоў, да гістарычных мясцін Бацькаўшчыны.

У сустрэчы прымалі ўдзел барановіцкія выканаўцы Галіна Бабонава, Ірына Мезенцава, Рэгіна Скіпар, якія шматразова выступалі на сцэнах нашага горада з песнямі на словы Таццяны Яцук: .

kontsert-11-044_5.jpg

kontsert-11-044_6.jpg

kontsert-11-044_7.jpgПаэтычна-музычная сустрэча атрымалася вельмі насычанай, выклікала ў гасцей яркія станоўчыя эмоцыі, і на заканчэннне  мерапрыемства госці выказалі Таццяне Мікалаеўне асаблівую падзяку.

Плёну ў творчасці Вам, паважаная Таццяна Мікалаеўна, і новых твораў. І няхай яны ляцяць над роднай краінай, абуджаючы ў людскіх сэрцах дабрыню, шчырасць, светлую любоў да нашай блакітнавокай Беларусі, да яе людзей, натхняюць на патрэбныя справы, вучаць моладзь цаніць і берагчы нашу гісторыю, сучаснае, памнажаюць набыткі роднай краіны.

kontsert-11-044_8.jpg




  • Мы в социальных сетях: