Наверх

Фальклорнае мерапрыемства «Вячоркі» арганiзавалi ў баранавiцкiм дзіцячым садзе № 6

22.11.2019 1110 Наш край

І, як кажуць нашы людзі,
Хай вам даспадобы будуць
Жарты, песні, смех!
Бо без песні, хоць ты трэсні,
Без гармоніка й дуды
Ходзяць ногі не туды!
Запрашаю на вячоркі!

Так пачыналася 21 лiстапада фальклорнае мерапрыемства «Вячоркі» ў дзіцячым садзе № 6.

Мерапрыемства прайшло ў рамках Года малой радзімы.

У «Вячорках» удзельнічалi дзецi 5-6 гадоў. На працягу тэатралізаванага прадстаўлення дзецям давялося вадзіць карагод «Рэчанька», спяваць беларускія песні «Чаму ж мне не пець», «Залатая завіруха», «Белыя крылы мае», спяваць прыпеўкі, танчыць «Трасуху», прымаць удзел у розных беларускіх гульнях. Разам з дамавіком дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі народныя прыказкі і прымаўкі. Пазнаёміліся дзеці са старадаўнімі беларускімі народнымі звычаямі, гісторыяй свайго народа. Даведаліся шмат цікавага і разнастайнага.

Свята атрымалася эмацыйным і яркім.

Такія мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё павагі да роднай культуры, узбагачаюць слоўнікавы запас, прыцягваюць увагу да нацыянальных традыцый праз беларускі фальклор, дапамагаюць дзецям дакрануцца да спадчыны, адчуць сябе часцінкай сваёй зямлі, свайго народа.

Сегіневіч Дзіна

Больш фота – тут




  • Мы в социальных сетях: