Наверх

Дзяцей і моладзь запрашаюць паўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”

24.01.2023 361 Наш край

Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар” аб’яўлены ў Беларусі. Ён будзе праводзіцца з лютага па лістапад 2023 года.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцца па некалькіх намінацыях: ”Скарбніца традыцый маіх дзядоў“ і ”Жывая крыніца талентаў роднага краю“.

У намінацыі ”Скарбніца традыцый маіх дзядоў“ можна дасылаць кароткія звесткі і матэрыялы аб культурна-гістарычных традыцыях малой радзімы і роднага краю аўтара; выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі; прапановы аўтара па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе падрыхтоўкі творчай работы, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.

У намінацыі ”Жывая крыніца талентаў роднага краю“ на конкурс прадстаўляюцца відэаматэрыялы (інтэрв’ю, відэасюжэты) аб дзейнасці земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры.

Даведкі па тэлефоне: 8 (017) 323 21 38.

Больш падрабязна з умовамі конкурса можна пазнаёміцца тут.

Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: