Наверх

Баранавiчане расказваюць пра свае тры крокі да здароўя

23.04.2018 480 Наш край

 

Анатоль Навумчук, загадчык аддзялення гарадской стаматалагічнай паліклінікі № 2:

– Знаёмыя, якія «выраслі ўбок» за тыя гады, што мы з імі не бачыліся, задаюць адно і тое ж пытанне: «А ты чаму такі худы? Ці, можа, у доктара ёсць сакрэтны спосаб, як зберагчы маладосць?»

Тая інфармацыя даўно рассякрэчана: актыўнасць, сбалансаванае пітанне ды добры, пазітыўны настрой – вось тры маіх крокі да здароўя!

Якой дыеты я прытрымліваюся? Інтуітыўнай! Арганізм сам патрабуе таго рэчыва, якога яму не хапае. Хочацца агуркоў, ці рыбы, ці нават мяса – не адмаўляйце сабе, прыслухайцеся да таго, што падказвае вам інтуіцыя.

Усё геніяльнае проста! Аднак гэтым не трэба перакрэсліваць вядомую ісціну: лепш недаесці, чым пераесці.

 

 

Аляксандр Тарасюк, вучань 11-га класа Ляснянскай сярэдняй школы:

– Першым крокам на шляху да здароўя я абавязаны прыкладу настаўніка Дзяніса Уладзіміравіча Петрушкевіча – кандыдата ў майстры спорта па лёгкай атлетыцы, неаднаразовага пераможцы і прызёра чэмпіянатаў, Кубка рэспублікі, удзельніка чэмпіяната Еўропы па кросу, розных міжнародных стартаў. Разам з сапраўдным спартсменам ідэі спаборніцтваў нараджаюцца, здаецца, самі сабой, тым больш ведаеш, што нас падтрымае такі ж крэатыўны дырэктар школы Андрэй Аляксандравіч Харытонаў.

Другім крокам не толькі для нас, але і для ўсіх жыхароў аграгарадка стане праект па фарміраванні здаровага ладу жыцця «90–60–90», які распачала школа. Дарэчы, на конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend ён увайшоў у 20 лепшых у рэспубліцы. Мы сустрэнемся на футбольных паядынках, навучымся скандынаўскай хадзьбе, праложым веласіпедныя і новыя турыстычныя маршруты.

Трэцяе, на мінулым тыдні мы сталі ўдзельнікамі абласнога адкрытага рэгіянальнага фестывалю здаровага ладу жыцця «Время действовать», які праходзіў на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Згадзіцеся, прыемна, калі расказ пра вопыт тваёй школы з цікавасцю слухаюць прарэктар БарДУ Павел Іванавіч Папко і кіраўнік аддзела па справах моладзі аблвыканкама Юрый Сяргеевіч Сегенюк. Таму сёння мы кажам усім, хто неабыякава ставіцца да свайго здароўя: «Час дзейнічаць!»

Святлана ПАЎТАВА, стваральніца цэнтра развіцця дзяцей «Лого+»:

– Тры мае крокі да здароўя? Па-першае, пілатэс – так называецца асаблівы від гімнастыкі, сярод прыхільнікаў якога з нядаўніх пор і я. Па-другое, падтрымліваю здароўе вітамінамі. Па-трэцяе, прымаю кантрасны душ, які, акрамя карыснага для арганізма ўздзеяння, дапамагае прачнуцца раніцай.

У нашым цэнтры развіцця дзяцей «Лого+», дзе мы рыхтуем да школы самых маленькіх і англійскую мову можна вывучаць нават з трох гадоў, ніколі не забываюць пра тое, што здароўе – галоўная каштоўнасць. Заняткі па маляванні пяском на светлавых сталах спрыяюць псіхаэмацыйнай устойлівасці, павялічваюць функцыянальную дзейнасць галаўнога мозгу, танізуюць увесь арганізм. З дзеткамі пра-
цуюць лагапед і псіхолаг.

На любых занятках мы праводзім дыхальную гімнастыку. Гэта ўмацоўвае дыхальную мускулатуру, паляпшае кровазварот у верхніх аддзелах дыхальных шляхоў і павялічвае супраціўляльнасць да прастудных захворванняў, а таксама цягавітасць пры фізічных нагрузках. Зацікавіліся і жадаеце прывесці ў «Лого+» свайго малыша? Калі ласка, тэлефануйце: 8 (029) 830-15-00.
ІП Паўтава С.М. УНП 291320144.

Віталь ГЕРЦАЎ.
Фота аўтара.



  • Мы в социальных сетях: