Наверх

Спаборніцтвы па спартыўнаму арыентаванню арганiзавалi ў Ніжнечэрніхаўскай базавай школе

04.10.2019 339 Наш край

У рамках рэспубліканскага комплекснага мерапрыемства «Тыдзень спорту і здароўя» у Ніжнечэрніхаўскай базавай школе прайшлі спаборніцтвы па спартыўнаму арыентаванню.

Вучні з азартам шукалі кантрольныя пункты (пікеты), нанесенныя на картах для спартыўнага арыентавання, на тэрыторыі школы. Для многіх гэта не склала цяжкасцей, таму што на базе школы дзейнічае гурток «Турыска-прыкладное шматбор’е», які вучні наведваюць з задавальненнем.

Пасля былі падведзены вынікі ‒ і пераможцы ўзнагароджаны граматамі.

Сяргей Гутырчык

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: