У рамках рэспубліканскага комплекснага мерапрыемства «Тыдзень спорту і здароўя» у Ніжнечэрніхаўскай базавай школе прайшлі спаборніцтвы па спартыўнаму арыентаванню.
Вучні з азартам шукалі кантрольныя пункты (пікеты), нанесенныя на картах для спартыўнага арыентавання, на тэрыторыі школы. Для многіх гэта не склала цяжкасцей, таму што на базе школы дзейнічае гурток «Турыска-прыкладное шматбор’е», які вучні наведваюць з задавальненнем.
Пасля былі падведзены вынікі ‒ і пераможцы ўзнагароджаны граматамі.
Сяргей Гутырчык
Больш фота - тут