Яшчэ ў лістападзе мінулага года раённы камітэт БРСМ і райком прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу набылі каля 200 білетаў на матчы чэмпіяната свету па хакеі.
Частка білетаў стане заахвочваннем лепшым працаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна, маладым актывістам, астатнія набудуць аматары хакея. Адзначым, што сельскія балельшчыкі раёна змогуць паглядзець 5 паядынкаў, сярод якіх матч адкрыцця чэмпіяната Беларусь – ЗША, а таксама рэйтынгавы паядынак Беларусь – Расія.