Наверх

#Падумайце5секунд: А1 запускае праграму па абароне дзяцей у інтэрнэце

12.02.2025 34 Наш край

Да Сусветнага дня бяспечнага інтэрнэту кампанія А1 у супрацоўніцтве з Беларускім дзіцячым фондам запусціла праграму па абароне дзяцей у лічбавай прасторы і прадставіла памятку з асноўнымі правіламі бяспекі. Гэта ініцыятыва з'яўляецца працягам агульнанацыянальнай інфармацыйнай кампаніі #Падумайце5секунд, скіраванай на абарону кліентаў А1 і ўсіх жыхароў Беларусі ад махлярства. 

У лістападзе 2024 года А1 запусціў агульнанацыянальную інфармацыйную кампанію #Падумайце5секунд. Мэта кампаніі – праінфармаваць як мага больш людзей пра спосабы абароны інфармацыі і расказаць пра найбольш эфектыўныя метады процідзеяння ашуканцам. Важным этапам кампаніі #Падумайце5секунд стане праграма, распрацаваная ў супрацоўніцтве з Беларускім дзіцячым фондам, засяроджаная на абароне дзяцей і падлеткаў у лічбавай прасторы. 

Дзеці, якія актыўна выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі і анлайн-гульні, з'яўляюцца адной з найбольш уразлівых груп, схільных да рызыкаў махлярства. Яны часта становяцца ахвярамі маніпуляцый, не ўсведамляючы магчымыя пагрозы. Зламыснікі робяць стаўку на даверлівасць маладых людзей і іх імкненне хутка і лёгка атрымаць гаджэты або грошы, таму схемы махлярства з уцягваннем непаўналетніх становяцца ўсё больш распаўсюджанымі. 

A1-(2).jpg
Каб прыцягнуць увагу да гэтай важнай тэмы, спецыяльна да Сусветнага дня бяспечнага інтэрнэту А1 у партнёрстве з Беларускім дзіцячым фондам распрацаваў памятку з асноўнымі правіламі інтэрнэт-бяспекі. Яна даступная для запампоўкі на сайце safety.a1.by, а яе пашыраная версія будзе распаўсюджана праз сетку дзіцячых устаноў, якія падтрымлівае Беларускі дзіцячы фонд. Асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям і падлеткам, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў або апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

У памятцы змяшчаецца інфармацыя аб тым, чаму важна прыдумляць надзейныя паролі, ці варта ўступаць у перапіску з незнаёмцамі і згаджацца на лёгкі заробак у інтэрнэце, а таксама ў якіх сітуацыях трэба раіцца з дарослымі і многае іншае. 

У рамках кампаніі #Падумайце5секунд А1 на пастаяннай аснове праводзіць майстар-класы і адукацыйныя мерапрыемствы па асновах кібербяспекі, каб як мага больш людзей даведаліся, як яны могуць абараніць сябе ў інтэрнэце. 

Акрамя інфармацыйнай кампаніі, А1 надае асаблівую ўвагу бяспецы сваіх кліентаў. У 2024 годзе кампанія заблакіравала каля дзвюх тысяч ашуканскіх нумароў, а Цэнтр кібербяспекі А1 правёў расследаванне больш як 200 кіберінцыдэнтаў. Спецыялісты А1 штомесяц прадухіляюць звыш пяці тысяч кібератак, забяспечваючы надзейную абарону кліентаў. Акрамя таго, Цэнтр кібербяспекі A1 зафіксаваў у беларускім сегменце інтэрнэту больш за тысячу ўразлівых прылад, якія маглі быць выкарыстаныя зламыснікамі для ажыццяўлення нападаў на беларускія і замежныя рэсурсы. Уладальнікам гэтых IP-адрасоў былі накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых уразлівасцяў, што дазволіла значна павысіць узровень бяспекі.




 Унитарное предприятие "А1"  УНП 101528843


  • Мы в социальных сетях: