Наверх

Вiншаванне са святам Божага Нараджэння

25.12.2019 1609 Наш край
Фота БЕЛТА

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Сардэчна віншую ўсіх вас з надыходзячымі святамі – Божага Нараджэння і Новым годам!

Няхай Бэтлеемскі агонь асветліць ваша жыццё, каб прамінуў грэх, каб будавалі вы свае адносіны на праўдзе, справядлівасці, каб у сэрцы заўсёды было дабро і  добразычлівыя адносіны да другога чалавека.

Усім дзеткам жадаю, каб яны раслі ў ласцы – у Бога і ў людзей. Жадаю моладзі, каб яны будавалі сваё жыццё на хрысціянскім фундаменце; сем’ям – каб былі моцнымі разам з Богам і адказнымі за сваіх дзяцей; а тым, хто займаецца грамадскімі справамі, – святла духу, каб усё тое, што накіравана на дабро для кожнага чалавека, змаглі рэалізаваць у наступным годзе.

Шчаслівага вам Божага Нараджэння і благаслаўлення Божага на новы, 2020 год!

Антоній Дзям’янка, біскуп Пінскай епархіі




  • Мы в социальных сетях: