Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Сардэчна віншую ўсіх вас з надыходзячымі святамі – Божага Нараджэння і Новым годам!
Няхай Бэтлеемскі агонь асветліць ваша жыццё, каб прамінуў грэх, каб будавалі вы свае адносіны на праўдзе, справядлівасці, каб у сэрцы заўсёды было дабро і добразычлівыя адносіны да другога чалавека.
Усім дзеткам жадаю, каб яны раслі ў ласцы – у Бога і ў людзей. Жадаю моладзі, каб яны будавалі сваё жыццё на хрысціянскім фундаменце; сем’ям – каб былі моцнымі разам з Богам і адказнымі за сваіх дзяцей; а тым, хто займаецца грамадскімі справамі, – святла духу, каб усё тое, што накіравана на дабро для кожнага чалавека, змаглі рэалізаваць у наступным годзе.
Шчаслівага вам Божага Нараджэння і благаслаўлення Божага на новы, 2020 год!
Антоній Дзям’янка, біскуп Пінскай епархіі