Наверх

«Зялёныя школы» Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-уроку Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і А1

29.10.2024 68 Наш край

photo_5247181942779142401_y.jpg24 кастрычніка А1 і Цэнтр экалогіі і краязнаўства правялі маштабны анлайн-занятак для сеткі «Зялёных школ» па ўсёй Беларусі, каб на аснове свайго вопыту расказаць дзецям пра бяспечную перапрацоўку электронных адходаў і прэзентаваць новую частку экалагічнага коміксу «Эва і Сева. Па той бок экрана». Гэтым разам комікс выйшаў адразу ў дыджытал-фармаце на рускай і беларускай мовах і даступны для ўсіх жадаючых на сайце А1.

photo_5247181942779142411_y.jpg

potashnikov_IMG00731.jpg

potashnikov_IMG00749.jpgУ інтэрактыўным занятку прынялі ўдзел вучні «Зялёных школ» – адукацыйнага праекта, скіраванага на фарміраванне беражлівых адносін да прыроды сярод школьнікаў, які развіваецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Усяго ў краіне налічваецца больш за 600 устаноў адукацыі, якія далучыліся да праекта «Зялёныя школы». Таксама да мерапрыемства падключыліся і падапечныя Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў, а дзякуючы анлайн-трансляцыі ў падзеі змаглі ўдзельнічаць школьнікі з розных куткоў краіны.

potashnikov_IMG00720.jpg

potashnikov_IMG00707.jpg«Мабільныя прылады даўно сталі неад'емнай часткай нашага паўсядзённага жыцця, але не ўсе ведаюць, што рабіць з няспраўнымі гаджэтамі. Навучаючы дзяцей правільнай утылізацыі тэхнікі, мы не толькі ахоўваем навакольнае асяроддзе, але і фарміруем у іх адказнае стаўленне да рэсурсаў, якое будзе суправаджаць іх на працягу ўсяго жыцця. Таму мы асабліва цэнім ініцыятыву кампаніі А1 у інфармаванні дзяцей па гэтым пытанні і падтрымку праектаў, скіраваных на бяспечную ўтылізацыю тэхнікі», – адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

potashnikov_IMG00754.jpgПершую частку экалагічнага коміксу для дзяцей А1 выпусціў у маі гэтага года. З яе пачалася адукацыйная серыя гісторый пра тое, як кожны можа паклапаціцца аб навакольным асяроддзі. У другой частцы героі коміксу Эва і Сева нечакана зменшыліся да памераў пясчынкі і праніклі ўнутр планшэта. Што яны там убачылі, можна даведацца з анлайн-версіі коміксу.

potashnikov_IMG00791.jpg

potashnikov_IMG00764.jpgСпраўныя гаджэты, якія знаходзяцца ў актыўнай эксплуатацыі, не ўяўляюць небяспекі для чалавека і прыроды, але калі трапляюць на звалку, становяцца таксічнымі. Кожны жадаючы можа здаць прылады, што былі ва ўжыванні, – мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты, электронныя кнігі – у любую з крам кампаніі для іх наступнай бяспечнай утылізацыі. У кампаніі на пастаяннай аснове дзейнічае ўласная сістэма збору малагабарытнага электроннага і электрычнага абсталявання.

Акрамя таго, А1 рэгулярна арганізуе экалагічныя праекты, скіраваныя на прыцягненне як мага большай колькасці людзей да бяспечнай утылізацыі гаджэтаў, і разыгрывае сярод удзельнікаў каштоўныя прызы.

Унитарное предприятие "А1"  УНП 101528843




  • Мы в социальных сетях: