Наверх

Вучні і настаўнікі Лаўрынавіцкай д/с-СШ прывялі ў парадак памятныя мясціны

15.04.2021 193 Наш край

Кожную вясну вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі пачынаюць працоўную вахту з наведвання і добраўпарадкавання памятных мясцін: помніка загінуўшым воінам у вёсцы Дубава і памятнага знака ў вёсцы Лаўрынавічы. Сёлетняя вясна не стала выключэннем.

Члены БРПА і БРСМ прывялі ў парадак памятныя мясціны: пабялілі фундамент, пафарбавалі месцы, дзе за зіму аблушчылася фарба, пасадзілі кветкі. Памяць павінна сапраўды быць дзейснай, а для школьнікаў удзел у такіх мерапрымствах становіцца сродкам выхавання грамадзянскасці і парыятызму.

Больш фота тут




  • Мы в социальных сетях: