Наверх

Воiнскiя пахаваннi ў г. Баранавiчы. Праект “Нк” да Дня Перамогi (фота)

09.05.2016 1306 Наш край

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (28 чал.)

30. 385Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, абеліск.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1956 г., 1963 г., 1971 г.
Матэрыял: жалезабетон, граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле (6 х 7 м) пахаваны воiны, загiнуўшыя ў лiпенi 1944 года пры вызваленнi г. Баранавiчы ад нямецка-фашыстскiх захопнiкаў, а таксама члены экiпажа капiтана Прэза А.I., лётчыкi дальняй авiацыi, загiнуўшыя ў 1946 г. пры выкананнi сложбовых абавязкаў.

У 1956 годзе ўстаноўлены 5,5 м абелiск, якi перабудоўваўся ў 1963 i 1971 гадах. Абелiск увенчаны зоркай, на 4-х замацаваных на стэле металiчных дошках надпiс: “Вечная памяць героям, паўшым у баю за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы” i прозвiшчы пахаваных:

мал. лейт-т Архiпаў В.М., Вагiн П.А., лейт-т Зайцаў А.I., мал. лейт-т Котаў У.А., Кругман У.М., Кузняцоў А.М., ст. лейт-т Мядзюхiн А.В., мал. лейт-т Панамароў А.К., ст. лейт-т Пудаў Ф.М., мал. лейт-т Рушын Н.М., лейт-т Чаляднiкаў З.У., ст-на Акiменка М.П., ст. с-т Зубараў Я.А., мал. с-т Ларын В.А., Рабаў Б.А., радавы Басыня М.Н., Крупадзёр А.Т., чырвонаармеец Зайцаў К.I., капiтан Прэз А.I., лейт-нт Угараў М.I., ст. с-т Сiдарэнка, радавы Жуйкоў Л., Бурлакоў К.М., Магамедаў Л.Г., Плiсюк М.С., Дубцоў Ф.К., Дзiдарэнка I.Ц., Сазоненка М.I.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (351 чал.)

IMG_0301Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, вялікая брацкая магіла.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, абеліск.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1955 г., 1963 г.,1985 г.
Архітэктар Л. Макарэвіч.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле (6 м х 17 м) пахаваны воiны i партызаны, якiя загiнулi ў асноўным у 1944 г. пры вызваленнi Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. 43 прозвiшчы загiнуўшых не вядомы.

Разам з тым у магiле пахаваны астанкi воiнаў, загiнуўшых у 1941-42 гг. (былi перанесены з месца баёў) i ў 1945-47 гг. (загiнуўшыя па-за межамi рэспублiкi ў час вайны i пры выкананнi службовых абавязкаў). У 1955 годзе на магiле быў адкрыты помнiк з бетону, якi быў перабудаваны ў 1964 г., а затым у 1985 г.

На пастаменце, аблiцованым шэрага колеру мармуровымi плiтамi, устаноўлена белая мармуровая стэла (7,5 м) у выглядзе трох штыкоў з замацаванымi на iх дзвюма плiтамi -сiмвалiчнымi старонкамi разгорнутай кнiгi з пералiкам прозвiшчаў загiнуўшых воiнаў i партызан.

У магiле пахаваны:

палкоўнiк Швяцоў А.I.;

капiтаны Васкаў П.I., Залатны Ж.Б., Карысаў В.О., Маслiкаў А.Р., Петрапольскi М.В., Несцераў В.Н., Рабцоўскi М.В.;

ст. лейтэнанты: Волкаў А.I., Дзешка М.Я., Зюкаў В.М., Кудраўцоў Д.С., Крымаў П.А., Кудзялеўскi М.В., Ляпёхiн Я.Ф., Маторын С.I., Мельнiкаў I.А., Абухаў С.М., Астроўскi А.I., Палетаеў К.А., Якаўлеў М.Ф., Кандрашоў В.М., Каралёў М.В., Лычоў В.А., Мораў В.К., Нямыкiн В.I., Няфёдаў М.Д., Паўленка П.С., Хамутоў М.В.;

мал. лейтэнанты: Альтудов Б.П., Астраханцаў У.М., Ядрагiн Т.М., Дзяцiль М.П., Карэнчанка I.К., Назiмава М.В., Сiнцоў I.А., Сацьянаў В.Л., Шумееў П.П.;

старшыны: Чартоў I.А., Багорскi М.А., Баюрны М.А., Жыгалкiн П.А., Косцiн А.М., Кошалеў М.Т., Лявонаў Р.С., Сахараў I.П., Хахлоў У.Ф., Шабуняеў П.М.;

ст. сяржанты: Батасаў I.I., Валошын Ф.I., Волкаў М.М., Дзявордзiца П.К., Еўдакiмаў В.В., Кохта В.Д., Крэп Д.С., Мiхайлiчэнка Я.I., Панкоў К.А., Рудакоў У.Ф., Собалеў Я.I., Семiкозенка М.I., Юдзiн М.I.;

сяржанты: Абрамюк Ф.Е., Уцехiль М.А., Анохiн Р.К., Балахноў М.I., Броўка Я.Ц., Блiноў В.П., Гладкi I.Ф., Данiльчанка П.У., Еўдакiмаў В.С., Кузьмiн М.I., Кулiкоў Д.М., Канеўскi Ц.Н., Бароўка Я.Ц., Лялiн I.А., Нелiн В.Д., Мкртчан А.М., Марозкаў Л.С., Навумчык I.I., Пракоф’еў А.I., Прашак Д.Я., Савiлаў В.Н., Сталбавы I.А., Саланенкаў С.П., Iваноў I.I., Яўграфаў Д.Д., Сяргееў В.М., Цiмафееў М.Р., Хаўстаў Я.Д., Шумiлiн Д.Д., Шуцько М.П., Янковiч В.М.;

мал. сяржанты: Агафонаў М.А., Дубiннiкаў Я.Н., Яршоў Б.Н., Кедраў Ф.А., Мiраненка В.Д., Пiсараў Л.I., Саўлюк А.Я., Смiрноў А.С., Фамiн А.М., Чаўзаў М.П., Каралёў С.А., Пыжык П.С., Старцаў Ф.I., Трафiменка А.П.;

сяржант Вятнiгiн А.К.;

радавыя: Арсеньеў А.Ц., Азееў С.В., Апарын В.А., Арлоў Р., Алёхiн А.I., Акуленка М.Р., Антонаў А.П., Антонаў Ц.М., Ахламаў М.В., Ахтырскi М.П., Алдасугураў Х., Бяляеў Д.I., Беляўцаў В.I., Бельскi I.М., Белавол А.П., Балабiн В.М., Бадырбекаў Х.М., Бабак М.В., Бабылёў I.С., Бойчанка Д.Н., Бандарэнка С.Т., Барысаў В.С., Бутабаеў А., Бурдзейны Д.А., Балавiн В.Н., Вашчанка Я.Л., Выганны Ф.I., Валынец Д.Е., Габаян Я.Д., Гафмятаў I., Гваздзецкi А.В., Гарбачоў М.Р., Грыба Ф.П., Грышанiн Р.Р., Грушко Д.I., Грушка С.Н., Гуляеў А.М., Дарычаў I.А., Дзеравянка У.А., Дабрынiн М.С., Елiзараў В.П., Жаўтабрукаў М.В., Жыгун С.П., Захарчук Ф.В., Зiнкевiч I.Ф., Зiнатулiн Р.I., Закрэўскi Р.Н., Зоткiн I.П., Iльiн В.М., Iсаенка В.А., Кiрылаў Р.М., Кужбанаў К., Кузняцоў Л.М., Кусiдзi П.I., Кушняроў М.I., Клiмаў Ф.К., Клiмовiч П.В., Каваленка А.Я., Кавальчук М.В., Койкаў М.В., Калеснiкаў А.С., Калмакоў П.Р., Колтышаў, Камароў П.Я., Канеўскi Т.М., Канавалаў Б.А., Канавальцаў П.Д., Калодзiн С.Н., Карчагiн I.Я., Коршунаў С.С., Касенка М.С., Крайноў П.Я., Каркотка В.I., Кiцулер М.Х., Кiрыленка С.К., Кладковiч В.З., Багаткiн А.I., Кохта В.Ф., Калейман П.I., Ларын А., Лейбянкоў I.А., Лобкiн А.П., Луцэнка М.С., Маёраў I.Ц., Малькоў Ф.Ф., Марасулаў М., Мартыненка П.Р., Матчанка М.А., Мелянчук П.В., Монтаў К.С., Мур’янка П.Г., Мазепа М.Ф., Наймушын М.Д., Нягодзiн В.У., Няфёдаў А.П., Няхаеў А.А., Нiкiцiн М.Н., Новiкаў Л.Ф., Носiвец Д.Н., Нувальцаў А.I., Апарын В.А., Асвяйчук М.Г., Пушкарэвiч А.Ф., Паўлюк М.А., Паэзiеў Г., Паршына М.П., Пашчанка Ф.Д., Пенезь I.I., Першын С.Д., Пятрэнка С.Н., Панамароў С.А., Пiцуашвiлi А.Х., Палятаеў I.I., Паповiч У.П., Папоў П.А., Посахаў Ф.В., Пахiльчук А.Ф., Прыт А.I., Прыходзька С.П., Прыцэпа А.А., Прыяцелеў А.I., Радзiвонаў А.А., Рубцоў Ф.К., Ружыцкi П.В., Скараход М.I., Селязнёу П.А., Салдатаў В.К., Сiнiца А.П., Салдаткаў Р.П., Салаўёў I.I., Сарокiн С.Т., Сцежкiн Е.Я., Сунцоў А.П., Сысоеў П.П., Савенкаў Л.Т., Сазоненка М.I., Самусевiч Я.С., Сямёнаў А.П., Сяментаў С.А., Салканава Л.I., Салдатаў I.П., Самалюк П.Я., Сяргеенка П.А., Тарасаў А.П., Тарэеў А.В., Талалаеў В.Я., Цiтоў А.А., Цiханаў В.Ц., Таўкуноў М.П., Туруспекаў А., Удавiчэнка Р.К., Урманцаў Д.М., Уршакоў Д.Н., Усманаў У., Усцiменка В.Ф., Вуткiн А.Р., Ушапольскi М.С., Успенксiкi С.I., Фiлiпаў В.М., Фiлiпчык Л.Я., Фамiн А.У., Фурсевiч В.А., Фамiн А.П., Фамiн А.М., Халiеў Б.В., Цiцуашвiлi I.I., ЧарвякоўФ.I., Чауз I.Ф., Чыркоў М.М., Чысцякоў П.А., Чудзеса А.Я., Чуясаў В.М., Чзаўдзе Д.С., Чорны Ф.В., Шабуняеў Г.Н., Шэвiч Р.Я., Шарафiеў Т.Ш., Шапiларатаў С.А., Яркееў Е.А., Аброськiн Д.Д., Гоўша, Добыш I.А., Дарожкiн С.А., Блачыня Е.I., Iгнатовiч I.К.;

партызаны: Адамчук Б.I., Пiскуноў М.Д., Калейнiкаў П.А., Калодзiн С.Н., Карбоўскi I.Я., Косцiн П.В., Рабiнiн В.А., Тубшанеў Л.Б., Турач У.А., Турсанаў А.А., Фурсевiч I.А. i 48 невядомых воiнаў.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла падпольшчыкаў (3 чал.)

32. 387 IMG_0285Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 2-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1949 г., 1957 г., 1967 г., 2004 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Бадак Канстанцiн Пятровiч (1920-26.04.1944 г.) нарадзiўся ў в. Вялiкiя Лукi Баранавiцкага раёна, працаваў настаўнiкам у в. Русiно, у час вайны ўстанавiў сувязь з партызанамi i стварыў падпольную групу, якая дзейнiчала на чыгуначным вузле.

У групу ўваходзiлi Я. Карнiенка i А. Ягораў. Псавалi паравозы i другую тэхнiку ворага, збiралi для партызан звесткi аб руху цягнiкоў, праводзiлi дыверсii.

У красавiку 1944 года патрыёты былi арыштаваны, пасля доўгiх здзекаў iх павесiлi на тэрыторыi лакаматыўнага дэпо.

У 1949 годзе на магiле быў устаноўлены помнiк, якi замянiлi ў 1967 годзе, затым – у 2004 г.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла падпольшчыкаў (9 чал.)
33 388 IMG_2757Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 2-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1958 г., 1968 г., 1972 г., 2004 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У жнiўнi 1943 – сакавiку 1944 г. у г. Баранавiчы дзейнiчала падпольная група пад кiраўнiцтвам А.I. Крыштофiка, якая праводзiла дыверсii, здабывала i перадавала партызанам боепрыпасы, медыкаменты, зброю, звесткi аб працiўнiку. Гiтлераўцы высачылi i схапiлi 9 членаў групы, якiх пасля жорсткiх катаванняў 11 сакавiка 1944 года павесiлi на Рыначнай плошчы ў г. Баранавiчы.

У 1958 годзе на магiле быў устаноўлены абелiск, перабудаваны ў 1972 г. На невысокiм пастаменце прамавугольная ў плане плiта (1,75 м) з гранiтнай светла-шэрага колеру крошкi. На белай мармуровай дошцы выявы зоркi i надпiс: “Тут пахаваны пакараныя смерцю нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi партызаны-падпольшчыкi – Барадзiнскi А.П., Герасiмук П.П., Дземiдовiч Т.У., Доўгер Е.А., Доўгер К.М., Дзянiшчык, Лiцкевiч А.А., Лiцкевiч I.А., Шырко А.Ю. Вечная слава мужным патрыётам, аддаўшым жыццё за нашу Радзiму”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Дарашэвіча М.Ф. і яго родных – удзельнікаў антыфашысцкага падполля

34 389 165Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 1-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1978 г., 1999 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Дарашэвiч Мiкалай Фёдаравiч (2.2.1923-3.6.1943), яго бацька, мацi i два браты ў гады Вялiкай Айчыннай вайны сталi ўдзельнiкамi Баранавiцкага антыгiтлераўскага падполля. Працуючы на станцыi Баранавiчы-Цэнтральныя, яны збiралi звесткi аб руху цягнiкоў i iх грузах, якiя перадавалi партызанам.

3 чэрвеня 1943 года М. Дарашэвiч узарваў эшалон з гаручым i загiнуў пры выкананнi гэтага задання. Пахаваны на могiлках. Пасля вайны тут жа былi пахаваны бацька Фёдар Аляксандравiч, мацi Нiна Сцяпанаўна i брат Аляксандр Аляксандравiч.

На магiле быў устаноўлены помнiк, якi перабудаваны ў 1999 годзе. На абелiску з чорнага мармуру надпiс: ”Удзельнiкам Баранавiцкага антыгiтлераўскага падполля ў гады Вялiкай Айчыннай вайны Дарашэвiчу Ф.М., Дарашэвiчу А.А., Дарашэвiч Н.С. Вечная памяць героям”.

Брацкая магіла

unnamedМесцазнаходжанне: вул.. Вільчкоўскага.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, помнік-манумент.
Час пабудовы: 1960 г.
Матэрыял: жалезабетон.

Магіла Любчанкі Г.Ф. – супрацоўніка Баранавіцкай міліцыі, загінуўшага пры выкананні службовых абавязкаў у 1944 г.

43 5525IMG_0313Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 1-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1944 г., 1964 г., 2002 г.
Матэрыял: гранітная крошка.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Любчанка Георгiй Фёдаравiч (25.3.1910-16.12.1944) нарадзiўся ў г. Вiцебску, з 1932 г. – у Чырвонай Армii, з 17.10.1934 г. – у органах НКУС, да пачатку вайны – начальнiк аддзела (АДСУМ) УНКУС Баранавiцкай вобласцi.

Пасля вызвалення Баранавiцкай вобласцi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў на яе тэрыторыi дзейнiчалi пакiнутыя ворагам бандыцкiя групiроўкi. У адным з баёў з бандытамi 16.12.1944 г. лейтэнант Любчанка Г.Ф. загiнуў.

На магiле ўстаноўлены помнiк з гранiтнай крошкi з надпiсам: “Супрацоўнiк Баранавiцкай мiлiцыi Любчанка Георгiй Фёдаравiч (25.3.1910-14.12.1944). Загiнуў пры выкананнi службовых абавязкаў. Вечная памяць герою”.

У магіле пахаваны брат Ілля Фёдаравіч і маці Акуліна Кузьмінічна Любчанка, якія памерлі пасля вайны.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (3 чал.)

44. 5526 IMG_2767Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

У магiле пахаваны астанкi палкоўнiкаў Мiзернава С.Р. i Бачарова I.А., а таксама аднаго невядомага воiна, загiнуўшых у 1944 г. у час вызвалення Баранавiцкай вобласцi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

У 50-ыя гады яны былi перанесены з закрытых гарадскiх ваенных могiлак, у 1960 устаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 годзе на мармуровую (1м х 0,6 м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi палкоўнiк Мiзернаў Сяргей Рыгоравiч 10 лiпеня 1944 года, палкоўнiк Бачароў Iван Апанасавiч 3 лiпеня 1944 года, невядомы ў лiпенi 1944 года. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла ст. лейтэнанта Астроўскага А.І., загінуўшага ў ліпені 1944 года

45 55 27 IMG_0306Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1964 г., 2001 г.
Матэрыял: гранітная крошка.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Астроўскi Абрам Iсакавiч (1904-17.07.1944) нарадзiўся ў Маскве. Ст. лейтэнант, ён з першых дзён на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. У лiпенi 1944 года ўдзельнiчаў у баях за вызваленне Баранавiцкай зямлi. Загiнуў у баі пад г. Баранавiчы.

На магiле быў устаноўлены помнiк, перабудаваны ў 2001 годзе. На абелiску (1,1 м) з шэрага колеру гранiтнай крошкi надпiс: “Ст. лейтэнант Астроўскi Абрам Iсакавiч (1904-17.7.1944 г.). Вечная слава герою”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Лісіна І.П., Героя Савецкага Саюза

46 5528 IMG_2762Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Лiсiн Iван Пятровiч (10.3.1914-7.7.1944 г.) нарадзiўся ў в. Мала- Мурамцаўскага раёна Омскай вобласцi, з сялян. У 1930-35 гг. працаваў у калгасе, з 1937 г. – лесарубам на Далёкiм Усходзе.

Са жнiўня 1941 г. у Чырвонай Армii, на фронце з лютага 1942 г. Ваяваў на Заходнiм, Цэнтральным, Беларускiм франтах.

Наводчык кулямёта 193-й стралковай дывiзii 65-й армii Лiсiн I.П. 15 кастрычнiка 1943 г. адным з першых з пяццю таварышамi пераправiўся праз р. Днепр у раёне г.п. Лоеў Гомельскай вобласцi, уварваўся ў першую траншэю ворага. Група захапiла плацдарм i ўтрымлiвала яго да падыходу падмацавання, за што 30.10.1943 г. атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Загiнуў пры вызваленнi г. Баранавiчы, быў пахаваны на цэнтральнай плошчы горада, а ў 50-ыя гады астанкi перанесены на могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

У 1960 г. устаноўлена мармуровая шэрага колеру плiта (1 м х 0,6 м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верны воiнскай прысязе, праявiўшы мужнасць i гераiзм, загiнуў Герой Савецкага Саюза, малодшы лейтэнант Лiсiн Iван Паўлавiч 7 лiпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Заменена на новую ў 1985 г.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Рагулі І.Л. генерал-маёра

47 55 29 IMG_2768Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Рагуля Iван Лявонцьевiч (27.9.1895-20.7.1944) нарадзiўся ў в. Ачукевiчы Гродзенскай вобласцi, прафесiйны ваенны, у Чырвонай Армii з лiстапада 1917 г., удзельнiк баёў супраць белафiнаў i ваенных iнтэрвентаў.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны – начальнiк штаба танкавай брыгады, камандзiр брыгады, дывiзii, корпуса, ваяваў на розных франтах, удзельнiк баёў на Курскай дузе, пад Масквой, на Украiне.

У час вызвалення Беларусi ваяваў на 1-ым Беларускiм фронце, удзельнiк баёў за вызваленне г. Баранавiчы. Памёр ад ран 20.07.1944 г. Быў пахаваны на цэнтральнай плошчы г. Баранавiчы, у 50-ыя гады астанкi перанесены на могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

На магiле Рагулi I.Л. у 1960 годзе ўстаноўлена мармуровая шэрага колеру надгробная плiта (1м х 0,6 м), замененая ў 1985 годзе на новую, з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верны воiнскай прысязе, загiнуў генерал-маёр Рагуля Iван Лявонцьевiч 20 лiпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Матроніна В.І., Героя Савецкага Саюза

48 5530 IMG_2761Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Матронiн Васiль Iванавiч (1904-2.11.1944) нарадзiўся ў в. Папоўка Сенгiлеўскага раёна Ульянаўскай вобласцi ў сям’i рабочых. У Чырвонай Армii з 1919 года, удзельнiк грамадзянскай вайны. Скончыў Тбiлiсскую пяхотную школу, вышэйшую пагранiчную школу, НКУС, ваенную акадэмiю iмя Фрунзе.

На фронце з лютага 1943 г., камандзiр 73-й стралковай дывiзii 1-га Беларускага фронта палкоўнiк Матронiн В.I. удзельнiчаў у вызваленнi Брэстчыны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, вылучыўся ў баях за г. Бельск i авалоданне плацдармам на р. Нарву (Польшча), пры расшырэннi плацдарма загiнуў.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 24.10.1945 г. Быў пахаваны на воiнскiх могiлках г. Баранавiчы, адкуль у 50-ых гадах астанкi перанесены на гарадскiя могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

У 1960 годзе ўстаноўлена мармуровая цёмна-шэрага колеру (1м х 0,6 м) плiта, замененая ў 1985 годзе, з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верны воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнуў Герой Савецкага Саюза палкоўнiк Матронiн Васiль Iванавiч. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Чорнага Ф.В., загінуўшага пры абароне г. Баранавічы ў чэрвені 1941 года

49 5531 IMG_2752Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1944 г., 1950 г., 1984 г., 2011 г.
Архітэктар Б. Тумашчык.
Матэрыял: граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Чорны Фёдар Васiльевiч. Загiнуў у чэрвенi 1941 года пры абароне г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

У 1944 годзе быў  устаноўлены сцiплы помнiк, заменены ў 1982 годзе на абелiск (1,3 м) з гранiтнай крошкi з выявай зоркi i надпiсам: ”Чорны Фёдар Васiльевiч, радавы, 1920-1941 гг. Загiнуў пры абароне г. Баранавiчы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (3 чал.)

50 5532IMG_2766Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi падпалкоўнiкаў Цэйгiна А.М., Макар’ева В.Н., Жалтова Д.М.

У 50-ыя гады яны былi перанесены з закрытых гарадскiх воiнскiх могiлак, у 1960 г. устаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 г. на мармуровую (1м х 0,6м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi гв. падпалкоўнiк Цэйгiн Анатоль Маркавiч 22 лютага 1945 г., гв. падпалкоўнiк Макар’еў Васiль Нiкiпаравiч – чэрвень 1944 г., падпалкоўнiк Жалтоў Дзмiтрый Мiхайлавiч 7 лiпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (2 чал.)

51 5533 IMG_2763Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могiлкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi палкоўнiкаў Белых М.А. i Папрыкайлы М.С.

У 50-ыя гады яны былі перанесены з закрытых гарадскiх вайсквавых могiлак, у 1960 устаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 годзе на мармуровую (1м х 0,6м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi гв. палкоўнiк Белых Мiхаiл Андрэевiч 21 жнiўня 1944
года, гв. палкоўнiк Папрыкайла Мiхаiл Сямёнавiч 10 лiпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (5 чал.)

52 5534 IMG_2765Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi мал. лейтэнанта Шведава А.М., афiцэра Любаўцава i трох невядомых.

У 50-ыя гады яны былi перанесены з закрытых гарадскiх воiнскiх могiлак, у 1960 г. устаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 г. на мармуровую (1м х 0,6м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi гв. мал. лейтэнант Шведаў Аляксей Мiкалаевiч 20 снежня 1944 г., афiцэр Любарцаў 20 лютага 1945 года, афiцэр Невядомы 20 лютага 1945 г., два салдаты Невядомыя, лiпень 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (20 чал.)

53 5535 204Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1956 г., 1972 г., 1985 г.
Матэрыял: жалезабетон, мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Пахавана 20 воiнаў, якiя загiнулi пры абароне г. Баранавiчы ў чэрвенi 1941 года: Галiмула Зiнатулiн i 19 воiнаў, прозвiшчы якiх невядомы.

На магiле быў устаноўлены помнiк, якi перабудоўваўся ў 1972 i 1985 гадах. Прамавугольная ў плане плiта (2,2м) аблiцавана мармуровымi і ружова-шэрымi плiтамi. На трох замацаваных на плiце дошках – надпiс: “Радавы Зiнатулiн Галiмула i 19 невядомых воiнаў Савецкай Армii, загiнуўшых у баях за г.Баранавiчы ў 1941 г. Нiхто не забыты, нiшто не забыта”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (4 чал.)

54 5536 IMG_2764Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi маёра Кiрыленка I.М., капiтана Каўпакова П.В., гв. ст. л-та Чыбiсава А.М. i л-та Стаўцава М.М., якiя ў 50-ыя гады былi перанесены з закрытых гарадскiх воiнскiх могiлак.

У 1960 годзе ўстаноўлена надмагiльная плiта, замененая ў 1985 годзе на мармуровую (1м х 0,6 м) з надпiсам: “У баi за сацыялiстычную Радзiму, верныя воiнскай прысязе, праявiўшы гераiзм i мужнасць, загiнулi маёр Кiрыленка I.М. 19 лiпеня 1944 г., капiтан Каўпакоў Пётр Васiльевiч 8 сакавiка 1945 г., гв. ст. лейтэнант Чыбiсаў Аляксей Мiкалаевiч 20 снежня 1944 г., лейтэнант Стаўцаў Мiкалай Мiхайлавiч 16 лютага 1945 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду i незалежнасць нашай Радзiмы”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Брацкая магіла савецкіх воінаў (4 чал.)

55 5537 IMG_0284Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1987 г.
Матэрыял: граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У брацкай магiле пахаваны астанкi 4 воiнаў, загiнуўшых пры абароне г. Баранавiчы ў чэрвенi 1941 года.

На могiлкi астанкi перанесены ў 1971 годзе. Прозвiшчы загiнуўшых не вядомы.

У 1987 годзе ўстаноўлены абелiск – ружова-шэрага колеру гранiтная плiта вышынёй 1,5 м. Яна нiбы зламаная зверху. Надпiс сведчыць: “Тут пахаваны 4 воiны Савецкай Армii, загiнуўшыя ў баi пры абароне г. Баранавiчы ў чэрвенi 1941 года. Вечная слава героям”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла ахвяр фашызму-грамадзян польскай нацыянальнасці (100 чал.)

56 7095 IMG_2781Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, 1-ая алея.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1971 г., 1984 г., 1999 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

13 лiпеня 1942 года нямецка-фашысцкiя акупанты расстралялi 100 грамадзян польскай нацыянальнасцi – прадстаўнiкоў iнтэлiгенцыi. Прозвiшчы 52 чалавек невядомы.

У 1972 годзе быў адкрыты помнiк, якi перабудаваны ў 1984, 1999 гадах. На трохступеньчатым пастаменце прамавугольная мармуровая плiта з надпiсам “Тут спачываюць прадстаўнiкi польскай iнтэлiгенцыi, замучаныя i расстраляныя гiтлераўцамi 13 лiпеня 1941 г. у Баранавiчах” на беларускай i польскай мовах i пералiкам на польскай мове 48 прозвiшчаў ахвяр. На другiм баку плiты – надпiс “Памяцi палякаў” на двух мовах i выява польскага герба i крыжа.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Сцепанішчава М.Ц., двойчы Героя Савецкага Саюза

57 IMG_2769Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1986г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Сцепанiшчаў Мiхаiл Цiханавiч (15.11.1917-8.9.1946) нарадзiўся ў в. Хмялiнец Задонскага раёна Лiпецкай вобласцi, у сялянскай сям’i. У 1938 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авiяшколу, на фронце з чэрвеня 1941 г.

Ваяваў на Пауднёвым, Сталiнградскiм, Паўднёва-Заходнiм, 4-м Украiнскiм i 3-м Беларускiм франтах. Удзельнiчаў у вызваленнi Каўказа, Украiны, Лiтвы, Беларусi, еўрапейскiх дзяржаў.

Лётчык, камандзiр звяна, зам. камандзiра i камандзiр эскадрыллi, штурман i зам. камандзiра 76-га гвардзейскага авiяпалка, маёр Сцепанiшчаў зрабiў 222 баявыя вылеты. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў двойчы 26.10.1944 г. i 29.6.1945 г.

Пасля вайны жыў у Баранавiчах. На радзiме, у в. Хмялiнец Задонскага раёна Лiпецкай вобласцi, устаноўлены бронзавы бюст. Iмя героя носяць вулiцы, школы. Памер пры трагічных абставінах у вераснi 1946 года. Быў пахаваны на гарадскiх воiнскiх могiлках, адкуль астанкi ў 1954 годзе былi перанесены на гарадскiя могiлкi.

У 1986 годзе на магiле ўстаноўлена шэрага колеру мармуровая плiта (1м х 0,6 м) з выявай дзвюх Залатых Зорак i надпiсам: “Двойчы Герой Савецкага Саюза Сцепанiшчаў Мiхаiл Цiханавiч 15.XI.1917- 08.IX.1946. Вечная памяць герою”.

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: Магіла Наканечнікава А.Г., Героя Савецкага Саюза

58 IMG_2770Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, надмагільная пліта.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1960 г., 1985 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Наканечнiкаў Аляксандр Георгiевiч (16.9.1915-10.11.1946) нарадзiўся ў в. Дзергачы Саратаўскай вобласцi ў сялянскай сям’i. У Чырвонай Армii з 1933 г., закончыў ваенна-авiяцыйную школу пiлотаў, ваяваў у Iспанii (1936-39 г.г.), на фронце з чэрвеня 1941 г.

Ваяваў на Паўднёва-Заходнiм, Сталiнградскiм, Данскiм, Цэнтральным, 1-м Беларускiм франтах. Камандзiр 78-га гвардзейскага штурмавога авiяцыйнага палка 16-й паветранай армii 1-га Беларускага фронта гв. падпалкоўнiк Наканечнiкаў А.Г. на пачатак лютага 44 г. зрабiў 81 асабiсты баявы вылет, нанёсшы значны ўрон ворагу, полк пад яго камандаваннем зрабiў 2028 вылетаў.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 1.7.1944 г. Пасля вайны служыў у армii, жыў у Баранавiчах. Яго iмя носiць адна з вулiц горада.

Памёр пры трагічных абставінах 10.11.1946 г. Быў пахаваны на гарадскiх воiнскiх могiлках, адкуль у 50-ыя гады астанкi перанесены на могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

У 1960 годзе на магiле была ўстаноўлена надгробная плiта (1м х 0,6м), замененая ў 1985 годзе на новую з надпiсам: ”Герой Савецкага Саюза гв. падпалкоўнiк Наканечнiкаў Аляксандр Георгiевiч, памёр 10 лiстапада 1946 г. Вечная слава герою” i выява Залатой Зоркi.

Магіла КадачнікаваІ.П., Героя Савецкага Саюза

59 IMG_2779Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1968 г.
Матэрыял: граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Кадачнiкаў Iван Пятровiч (19.7.1911-25.8.1967) нарадзiўся ў в. Вядзернiкi Верашчагiнскага раёна Пермскай вобласцi ў сям’i сялян. У Чырвонай Армii з чэрвеня 1941 года, на фронце – са студзеня 1943 года. Гв. яфрэйтар, сапёр.

23-25 верасня ў час штурму Дняпра ў раёне в. Неданчычы Чарнiгаўскай вобласцi да падыхода пяхоты да ракi з групай байцоў Кадачнiкаў I.П. разведаў мясцовасць, падрыхтаваў лодкi i плыты, што дапамагло своечасова i паспяхова пераправiць на другi бок асноўныя сiлы i тэхнiку. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.01.1944 г.

З 1945 – у запасе, працаваў электразваршчыкам на заводзе жалезабетонных канструкцый у г. Баранавiчы.

У 1968 годзе на магiле ўстаноўлены з гранiтнай цёмна-ружовага колеру крошкi помнiк (1,5 м) у выглядзе ветразi з выявай Залатой Зоркi i надпiсам: ”Герой Савецкага Саюза Кадачнiкаў Iван Пятровiч. 19.07.1911-25.08.1967”.

Магіла Рабухі І.М., камісара брыгады “Буравеснік”; падпольшчыцы Паповай М.М.
60 IMG_0276Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1954 г., 1974 г., 1986 г.
Матэрыял: граніт.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Рабуха Iван Маiсеевiч (1919 – 1952) са жнiўня 1942 года па верасень 1943 быў камандзiрам атрада “Буравеснiк”, а затым да лiпеня 1944 года камiсарам брыгады “Буравеснiк”, якая налiчвала 537 чалавек i дзейнiчала ў лясах Мiнскай вобласцi, вызначаўся смеласцю i вялiкiм арганiзацыйным талентам.

Папова Марыя Мiхайлаўна (1886-1953) у гады вайны знаходзiлася на падпольнай рабоце. Пасля вайны пражывала ў г. Баранавiчы. Помнiк устаноўлены ў 1953 годзе, заменены ў 1986 годзе. На гранiтнай ружова-шэрага колеру плiце (1,5 м) выява зоркi i прозвiшчы пахаваных.

Магіла Шпакава А.В., супрацоўніка Баранавіцкай міліцыі

61 IMG_0287Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1950 г.
Матэрыял: гранітная крошка.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Шпакаў А.С. – супрацоўнік УНКУС Баранавiцкай вобласцi. Пасля вызвалення яе тэрыторыі ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў тут дзейнiчалi пакiнутыя ворагам бандыцкiя групiроўкi. У адным з баёў з бандытамi 18.07.1945 г. палкоўнік Шпакаў А.С. загiнуў.

На магiле ўстаноўлены помнiк з гранiтнай крошкi з фотапартрэтам уверсе і надпiсам: “Палкоўнік Шпакаў А.С. Загiнуў пры выкананнi службовых абавязкаў 18.07.1945”.

Магіла Сяржанта Р.І.

62 IMG_0315Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, справа ад паварота да вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1975 г.
Матэрыял: мармур, чыгун.

Гiстрарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Сяржант Р.I. (28.01.1897 – 4.04.1974) нарадзiўся ў в. Гавезна Мiнскай губернi. У днi Кастрычнiцкай рэвалюцыi стаў на бок бальшавiкоў, затым працаваў старшынёй Гавененскага валаснога савета. З 1921 года ўзначальвае барацьбу супраць белапалякаў ва ўмовах падполля. Восенню 1925 года арыштаваны, вызвалены з турмы толькi ў 1939 годзе. Прайшоў праз пыткi, ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да смяротнай кары, якая была зменена на 15 год турмы, 10 з iх правёў у адзiночцы.

З мая 1940 года – старшыня Баранавiцкага аблвыканкама, у гады Вялiкай Айчыннай вайны з баямi дайшоў да Патсдама. Пасля вайны працаваў у органах Савецкай улады. У 1940-46 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

На невысокiм гарызантальным устоi – вертыкальна стаячая чорнага колеру мармуровая плiта (2,3 м) у выглядзе ветразi з барэльефным партрэтам Р.I. Сяржанта i надпiсам: ”Сяржант Рафаiл Iванавiч (1897-1974). Справай яго жыцця было служэнне Радзiме”.

Магіла Малена А.А., Героя Савецкага Саюза

63 IMG_2775Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1951 г., 1961 г., 2005 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Мален Арсенцiй Антонавiч (20.4.1921-3.2.1950) нарадзiўся ў в. Грачанае Хмельнiцкай вобласцi. У Чырвонай Армii з 1940 г., на фронце – з 1942 г. Гвардыi маёр, камандзiр эскадрыллi.

За гады вайны здзейснiў 185 баявых вылетаў, нанёсшы значны ўрон ворагу. Служыў у 1-й паветранай армii 3-га Беларускага фронта. 17.2.1945 г. група самалётаў пад яго кiраўнiцтвам знiшчыла на тэрыторыi Германii 2 танкi, 10 машын з боепрыпасамi, тры зенiтныя батарэi; 21.02.1945 г. – 18 аўтамашын i 2 артбатарэi.

Зорку Героя атрымаў 23.2.1945 г. Пасля вайны жыў i працаваў у Баранавiчах.

У 1951 г. на магiле ўстаноўлены помнiк, перабудаваны ў 1961 годзе. З бетону. На абелiску былі замацаваны стылiзаваны факел з вечным агнём, выява Зоркi Героя i надпiс “Герой Савецкага Саюза Мален Арсенцiй Антонавiч”.

У 2005 г. помнік быў заменены на новы з чорнага мармуру(1,2) з надпісам “Герой Савецкага Саюза Мален Арсенцій Антонавіч, 02.04.1921-03.09.1950”.

Магіла Зверава В.А., Героя Савецкага Саюза

64 IMG_0307Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1972 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Звераў Васiль Андрэевiч (20.7.1923-13.10.1971) нарадзiўся ў в. Кутунава Скопiнскага раёна Разанскай вобласцi ў сям’i сялян.

У Чырвонай Армii з 1941 г., на фронце з 1942 г. Радавы, мал. сяржант, катэрыст пантонна-маставога батальёна, удзельнiк вызвалення Украiны, Беларусi, Польшчы, Германii, фарсiраваў 36 рэк. Вясной 1945 г. пераплыў р. Одэр, захапiў катар ворага i пераправiў на iм савецкiх дэсантнiкаў на варожы бераг.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 29.06.1945 г. Пасля вайны жыў у г. Баранавiчы, працаваў на мясакамбiнаце. З 1947 па 51 г. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

У 1972 г. на магiле ўстаноўлены помнiк – мармуровая прамавугольная чорнага колеру плiта з фотаздымкам, выявай зоркi, лаўравай галiнкi i надпiсам: “Герой Савецкага Саюза Звераў Васiлiй Андрэевiч. 20.07.1923-13.10.1971 г.”

Магіла Царука У.З., Героя Савецкага Саюза

65 IMG_2776Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, каля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1958 г., 1973 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Царук Уладзiмiр Зянонавiч (20.12.1899-27.1.1957) нарадзiўся ў в. Вялiкае Вобрына Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi ў сям’i сялян. У гады грамадзянскай вайны – палiтрук роты на Заходнiм фронце, з 1920 г. – на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусi, з 1924 г. – сакратар Мiрскага падпольнага райкама КПЗБ, арыштаваны, 13 гадоў правёў у  турмах, вызвалены Чырвонай Армiяй у вераснi 1939 года, працаваў у партыйных i савецкiх органах.

З першых дзён Вялiкай Айчыннай вайны Царук У.З. – арганiзатар падпольнай барацьбы ў Стаўбцоўскiм раёне, сакратар, першы сакратар Стаўбцоўскага падпольнага райкама КП(б)Б, член Баранавiцкага падпольнага абкама КП(б)Б, памочнiк упаўнаважанага ЦК КП(б)Б i Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавiцкай вобласцi, камандзiр Стаўбцоўскага партызанскага злучэння.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.08.1944 г. Пасля вайны на партыйнай рабоце, затым намеснiк старшынi Баранавiцкага аблвыканкама, з 1954 г. – старшыня Баранавiцкага гарвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946-54 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1940-47 гг. i 1955-57 гг.

У 1958 годзе на магiле ўстаноўлены помнiк, перабудаваны ў 1973 годзе. На чорным мармуровым абелiску выява Зоркi Героя, фотапартрэт, два перакрыжаваныя дубовыя лiсты i надпiс: “Герой Савецкага Саюза Царук Уладзiмiр Зянонавiч. 20.12.1899-27.1.1957”.

Магіла Кудрына М.Т., заслужанага ўрача БССР

67 IMG_0312Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі, ля вялікай брацкай магілы.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1963 г.
Матэрыял: мармур, бронза.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Кудрын Макар Цiмафеевiч (1.2.1914-7.9.1962) нарадзiўся ў г. Смаленску, закончыў Смаленскi медiнстытут.

У Чырвонай Армii з 1941 г., удзельнiк баёў за Ленiнград, хiрург, начальнiк шпiталя.

З 1948 г. – галоўны ўрач i вядучы хiрург Баранавiцкай абласной, з 1954 г. – цэнтральнай гарадской бальнiцы. За 14 гадоў працы ў г. Баранавiчы правёў звыш 6 тысяч хiрургiчных аперацый.

Займаўся навуковай дзейнасцю. У 1961 годзе атрымаў званне заслужанага ўрача БССР.

На мармуровай чорнага колеру стэле (1,8 м) барэльефны бронзавы партрэт i надпiс “Заслужаны ўрач БССР Кудрын Макар Цiмафеевiч, 1914-1962. Ты служыў народу, светлая памяць аб табе будзе жыць”. Помнiк устаноўлены ў 1963 годзе.

Магіла Крыштофіка А.І., кіраўніка падполля

69 IMG_0375Месцазнаходжанне: вул. Загарадная, могілкі.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка: 1983 г.
Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У жніўні 1943 – сакавіку 1944 г. у г. Баранавічы дзейнічала падпольная група пад кіраўніцтвам А. Крыштофіка, якая праводзіла дыверсіі, здабывала і перадавала партызанам боепрыпасы, медыкаменты, зброю, звесткі аб праціўніку.

Гітлераўцы высачылі і схапілі 9 членаў групы, якіх пасля жорсткіх катаванняў 11 сакавіка 1944 г. павесілі на рыначнай плошчы ў г. Баранавічы.

У 1958 г. на магіле быў устаноўлены помнік, які замянілі на новы ў 1972 г., а затым – у 2004 г. да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Магіла К. Круцько, партызанскага доктара, заслужанага ўрача БССР

70 IMG_0376Месцазнаходжанне: вул. Загарадная.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, стэла.
Час пабудовы, адкрыцця помніка, яго замены: 1974г.
Матэрыял: мармуровая крошка.

Сумесны праект «Нк» i аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавiцкага гарвыканкама.

Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах (карта, фота)

Помнiкi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)

Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)

Помнiкi гiсторыi i памятныя знакi ў Баранавiчах



  • Мы в социальных сетях: