Уваскрасенне Хрыста – гэта перамога дабра над злом!
Апостал кажа: калі б Хрыстус не ўваскрос, дарэмнай была б наша вера. А з таго дня, калі Ён уваскрос, пачынаецца новы адмер часу на свеце. Бог уваходзіць у гісторыю чалавека і накіроўвае яе ў галіну дабрынi, міласэрнасці, прабачэння.
Дарагія браты і сёстры, віншую вас з гэтым вялікім святам Пасхі!
Няхай уваскрослы Хрыстус адорыць вас шчодра сваімі ласкамі. Здароўя, Божага благаславення, дароў Духа Святога для ўсіх тых, хто прызнае Бога!
Светлых велікодных святаў!
Ксёндз Валянцін НОВАК