Наверх

Видео. Ветеран из Барановичского района поздравляет с Днем Независимости

03.07.2018 852 Наш край

Ветеран Великой Отечественной войны Януть Филарет Григорьевич поздравил с Днем Независимости Республики Беларусь.

Филарету Григорьевичу 92 года, он живет в деревне Верхнее Чернихово Барановичского района.

Фото и видео Татьяны Карпик.


17-­гадовым хлопцам ён пайшоў на вайну. Тры месяцы прабыў у Мінску ў вучэбнай часці, дзе вучылі на связістаў. А потым адразу на фронт. З болем успамінае гэты час 92­гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Януць Філарэт Рыгоравіч. Прызнаецца, было голадна, а цяжкасцей прыйшлося пераадолець шмат. У дзень давалі па 600 грамаў хлеба. Пакуль дачакаешся супа – з’ясі ўвесь хлеб. Разам з ветэранам перажываюць гэтыя падзеі і вучні Ніжнечэрніхаўскай базавай школы, члены піянерскай дружыны «Спадчына», якія з вялікім задавальненнем наведваюць ветэрана. Яго расказы ажываюць перад вачыма падлеткаў.

Пасля вучобы Філарэт Рыгоравіч трапіў у 51-ы батальён сувязі 2-й Прыбалтыйскай ваеннай акругі. Яго задача заключалася ў тым, каб перадаваць паведамленні з палка ў полк аб наступленнях.

Вялікую Перамогу Філарэт Рыгоравіч сустрэў зусім недалёка ад Берліна. Ветэран успамінае гісторыю, ад якой у яго наварочваюцца слёзы: «Мы з братам служылі ў адзін час, толькі ў розных часцях. Ён служыў у разведцы, а я – сувязістам. Усю вайну не бачыліся, а сустрэліся ў Берліне выпадкова. Колькі радасці было! Потым два разы яшчэ бачыліся. Тэлефанаваў на камутатар. Пагаворым хвілінку – і лягчэй на душы становіцца. А аднойчы брат мне цэлую пілотку яек прынёс». Былы франтавік шкадуе, што не атрымалася пабыць каля Рэйхстагу.

Дэмабілізаваўся ў 1951 годзе. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску. Ажаніўся са сваёй аднавяскоўкай. Уладкаваўся на працу ў родны калгас, дзе працаваў паляводам. Кіраўніцтва калгаса хутка заўважыла працавітасць і арганізатарскія здольнасці Філарэта Рыгоравіча, і яго прызначылі брыгадзірам паляводства. Пазней адвучыўся на трактарыста.

Ветэран даўно ўжо на пенсіі. Але любоў да роднай зямлі, да працы на ёй жыве ў яго душы. Ён займаецца любімай спра- вай – развядзеннем кветак. Якіх толькі кветак няма на падворку ветэрана! Цюльпаны, нарцысы, півоні, ружы – усяго і не пералічыць! На пытанне, ці не цяжка яму займацца такой справай, Філарэт Рыгоравіч адказвае, што праца з зямлёй прыносіць яму задавальненне. Дом, у якім жыве ветэран, прызнаны мясцовай уладай домам узорнага парадку.

Вольга ГУТЫРЧЫК, педагог-арганізатар Ніжнечэрніхаўскай базавая школы.



  • Мы в социальных сетях: