Наверх

У Баранавічах адбыўся фестываль «Лета- 2014»

21.07.2014 174 Наш край

У самай сярэдзіне лета – 20 ліпеня – увага гарадской моладзі была накіравана на незвычайнае для Баранавіч мерапрыемства – фестываль «Лета–2014».

Пачалося свята а 15 гадзіне на летнім падворку гарадскога Дома культуры. Маладыя мінскія музыкі выступілі на баранавіцкай сцэне.

«Мамкины бусы», «Bulba Fusion», «Triangle», «Владимир Майсюк Band», «PAYDAY Live Music Band» павіталі мясцовую публіку жывым гукам. 

Акрамя музыкаў гасцей фестывалю ўсцешыла выстава вырабаў hand-made майстроў (на фота), сярод якіх былі вырабы са скуры, карціны, паштоўкі, біжутэрыя. «Фотасушка» (фотаздымкі, якія віселі на прышчэпках) і буккроссінг таксама сабралі каля сябе нямала зацікаўленых. 



  • Мы в социальных сетях: