На фестываль хрысціянскай музыкі пад сімвалічнай назвай «Дастукацца да нябёсаў», на які сабраліся каталіцкія і пратэстанцкія гурты розных музычных накірункаў не толькі з нашага горада, але і з Брэста і Мінска.
Гэта ўжо чацвёрты такі фестываль. Першы раз ён адбыўся ў Астраўцы, другі – у Гудагаі, а ў гэтым годзе, як і ў мінулым, – у Баранавічах.
На сцэне Палаца культуры тэкстыльшчыкаў выступілі гурты «Небасхіл» (Мінск), Laudans (Мінск), PARACLETOS (Брэст), UNITED IN SPIRIT (Баранавічы), а таксама дэбютанты фэсту – самыя маладыя музыкі з гурту THE CROSS WAY (Баранавічы). Спецыяльным госцем фестывалю быў гурт The Fraiz з Брэста.
На пачатку канцэрта біскуп Антоні Дзям’янка выказаў словы падзякі арганізатарам мерапрыемства і кіраўніцтву горада, якое дазволіла яго правядзенне, а таксама благаславіў усіх удзельнікаў фестывалю.
Распачалі канцэрт дэбютанты мінулага года – гурт UNITED IN SPIRIT. Музыкі прыемна здзівілі і разагрэлі залу не толькі сваімі песнямі, але і каверам на знакамітую кампазіцыю Боба Дзілана «Дастукацца да нябёсаў». Лірычныя пранікнёныя спевы гуртоў «Небасхіл» і Laudans яшчэ больш наблізілі сэрцы слухачоў да пазнання Божай праўды, а Paracletos праславілі Бога філасофскімі тэкстамі. Рэкорд па колькасці ўдзельнікаў, якія нават на сцэне не змяшчаліся, паставіў самы малады гурт THE CROSS WAY.
Спецыяльны госць фестывалю, даволі вядомы шырокай публіцы гурт The Fraize сваім прафесійным і драйвавым выступленнем завяршыў канцэрт, уражанняў ад якога хопіць да наступнага года.
Марына ВАЛАСАР, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ
Фото аўтара