Наверх

У Баранавіцкім раёне сустракалі міжнародную навукова-асветніцкую экспедыцыю «Дарога да святыняў»

03.09.2025 394 Наш край

svyatynya (1).JPGТрыццаць два гады назад экспедыцыя прайшла па сваім першым маршруце.

Тады яе арганізатары задумалі сабраць невялікую групу энтузіястаў, каб з лампадаю, у якой гарэў жыватворны агонь ад Труны Гасподняй, і з цудатворнай Загор’е-Сталовіцкай іконай пабываць у розных гістарычных мясцінах Беларусі, сустрэцца з жыхарамі, пачуць ад іх апавяданні пра родны край, а таксама падзяліцца сваімі ведамі. У склад экспедыцыі ўвайшлі вядомыя гісторыкі, пісьменнікі, дзеячы мастацтва, навукоўцы-тэолагі і святары. Такой жа мэты «Дарога да святыняў» прытрымліваецца на працягу ўсяго часу існавання.

Перад стартам маршруту, які быў дадзены ў Мінску, прайшоў малебен з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Ён адзначыў, што ўдзельнікі экспедыцыі паспрабуюць наведаць як мага больш населеных пунктаў і правесці сустрэчы з людзьмі, закранаючы тэмы духоўнасці, маральнасці і патрыятызму. “Тэмы любові да Айчыны, гісторыі, культуры нашай краіны, роднай мовы. Гэта ўсё тое, што аб’ядноўвае людзей, і такія сустрэчы патрэбны”, – падкрэсліў ён.

Са словам на дарогу да ўдзельнікаў таксама звярнуліся міністр інфармацыі Марат Маркаў і намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Сяргей Герасіменя. Таксама ў рамках пачатку экспедыцыі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой.

Першым месцам прыпынку ў пілігрымаў стаў Баранавіцкі раён, а дакладней – Святое Поле каля вёскі Загор’е.

Хаця поля з такой назвай на картах не існуе, але аб ім добра ведаюць многія. Менавіта тут, па волі лёсу, у розныя стагоддзi адбываліся цяжкія і кровапралітныя баі. Менавіта тут у 1983 годзе быў знойдзены цудатворны абраз.

svyatynya (2).JPG

svyatynya (3).JPGПавіталі на баранавіцкай зямлі ўдзельнікаў экспедыцыі намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама Міхаіл Барысевіч і старшыня Сталовіцкага сельвыканкама Мікалай Грыбаў.

svyatynya (4).JPG

svyatynya (5).JPG

svyatynya (6).JPG

svyatynya (7).JPG

svyatynya (8).JPG

svyatynya (9).JPG

svyatynya (10).JPG

svyatynya (11).JPG

svyatynya (12).JPG

svyatynya (13).JPG

svyatynya (14).JPG

svyatynya (15).JPG

svyatynya (16).JPG

svyatynya (17).JPG

svyatynya (18).JPG

На Святым Полі ў памяць аб загінулых воінах адбылася сумесная малітва. “Дарога да святыняў” працягнула свой маршрут: Зэльва – Казлоўшчына – Дзятлава – Ашмяны – Іўе, а апошняй кропкай 6 верасня стане Ліда – сталіца Дня беларускага пісьменства ў гэтым годзе.

svyatynya (19).JPG

svyatynya (20).JPG

svyatynya (21).JPG

svyatynya (22).JPG

svyatynya (23).JPG

svyatynya (24).JPG

svyatynya (25).JPG

svyatynya (26).JPGІна ГАНЧАР

Фота Барыса НАВАГРАНА




  • Мы в социальных сетях: