Яны далі старт самай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі – уборцы ўраджаю, бо менавіта жатва для хлебаробаў галоўны вынік года.
…Залатая ніва прыцягвае налітым збожжам, само паветра дыхае хлебным водарам. І няма чалавека, незалежна ад яго прафесіі, які не далучыўся б да вялікай агульнай справы – жніва.
Спрадвеку зажынкі падкрэслівалі выключную важнасць гарачай уборачнай пары. Усе справы адкладаліся ўбок, сабраць ураджай у спрыяльны тэрмін і без страт – галоўная задача.
Старшыня Баранавіцкага райвыканкама Міхаіл Палуян назваў уборачны перыяд адказным і напружаным. І для гэтага ёсць падстава. Сёлета ў Баранавіцкім раёне належыць убраць 36,6 тысяч гектараў збожжавых и зернебабовых культур.
Хлеб выспеў добры, ураджайнасць абяцае быць вышэй мінулагодняй. Гэта прымушае і больш працаваць.
…Яркі і самабытны абрад зажынак праходзіў на прыгожым полі сельскагаспадарчага вытворчага участка «Баранавічхлебапрадукт», дзе каласы новага ўраджаю хіліліся пад цяжарам буйнога зерня. Пад абрадавыя песні жнейкі звязалі першыя снапы новага ўраджаю, якія былі ўручаны кіраўніку раёна Міхаілу Палуяну і генеральнаму дырэктару «Баранавічхлебапрадукт» Георгію Хомчанка.
Падрабязнасці ў газеце “НК”
Іна ГАНЧАР
Фота Барыса НАВАГРАНА