Наверх

У Баранавічах адбудзецца традыцыйнае «Свята Бульбы». Праграма мерапрыемства

26.09.2022 1141 Наш край

Ужо ў гэтую суботу, у першы кастрычніцкі дзень, у цэнтры Баранавічаў адбудзецца традыцыйнае восеньскае "Свята бульбы", якое ўжо паспела палюбіцца мясцовым жыхарам і гасцям горада. Адначасова з маштабнай сельскагаспадарчай ярмаркай, якая адбудзецца на плошчы Леніна, з 12.00 чакаецца таксама багатая і разнастайная культурная праграма адразу на некалькіх пляцоўках.

svyata-bulby.JPGСцэнічная пляцоўка каля кінатэатра «Октябрь»

– святочны восеньскі кірмаш і тэматычныя дэгустацыйныя майстар-класы;

– канцэртная праграма ад лепшых калектываў і артыстаў горада Баранавічы: «Палозанька», «Эксперымент», «Кросны», «Дзівосы», «Лялькі», «Super-дзеткі», «VOX», «On-line», «Юрачка», «Крамяніца», «Мерыдыян», «KARUSEL MIX», «KIDS_DANCE_SMILE», «Крыніцы дабрыні», «Явар», «Фэст», «Холідэй», «Фіеста», дзіцячыя музычныя школы мастацтваў.

yarmarka-55.JPGБульвар Хейнала

– выстава-продаж вырабаў ад народных майстроў і рамеснікаў;

– тэматычныя фотазоны для дзяцей і дарослых;

– адкрытая пляцоўка «Бульбяны бум» для дзяцей і дарослых, творчая студыя «Майстэрня Капатыча», размалёўкі для дзяцей «Фарбы восені», рухомыя і інтэлектуальныя гульні і конкурсы, інфармацыйны квілт (Баранавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма).

yarmarka-52.JPGКраязнаўчы музей

– праца асноўнай экспазіцыі, «музей на фасадзе», тэатралізаваны паказ беларускага лялечнага тэатра «Батлейка», забаўляльная праграма ад Цэнтра экалогіі, турызму і краязнаўства, выстава «Незвычайны ўраджай», майстар-клас па вырабу лялек-матанак;

– фотазоны, рухомыя гульні, віктарыны, майстар-класы, выстава-продаж хатніх кветак.

Увага! У праграме магчымы змены.

Алена РАКУЦЬ

Подписывайтесь на "НК" в Telegram!




  • Мы в социальных сетях: