Наверх

Старонкi гiсторыi. Мемарыяльны комплекс «Памяць»

10.04.2015 606 Наш край
IMG_1321
Фота Барыса НАВАГРАНА

У першыя месяцы вайны фашысты стварылі ў раёне акупіраваных Баранавіч лагер для савецкіх ваеннапалонных «шталаг­-337».

Асноўны лагер «Лясны» знаходзіўся за 3 км ад чыгуначнай станцыі Лясная (Баранавіцкі раён). Яго буйнейшымі адгалінаваннямі сталі лагеры-­турмы ў Баранавічах і Слуцку. З вязняў лагера фарміравалі рабочыя эшалоны, якія адпраўлялі ў Германію. Аднак большасць палонных знішчалі, часта без допыту. У першую чаргу – камуністаў і афіцэраў, а таксама хворых. Жудасныя ўмовы, у якіх трымалі вязняў, спрыялі развіццю інфекцыйных захворванняў і смерці ад голаду.

«Лясны» дзейнічаў да лета 1943 года і пакінуў на Баранавіцкай зямлі незагойныя раны: дзясяткі тысяч ахвяр. Па шашы Баранавічы­Слонім у радыусе 5 км ад лагера знойдзена 60 магіл, дзе пахавана 50 тысяч ваеннапалонных і мірных жыхароў. А ў 250 метрах ад баранавіцкай турмы (зараз гэта вул. Брэсцкая) знайшлі 21 магілу. Тут пахавана 31 тысяча загубленых фашыстамі вязняў.

У 1964 годзе на месцы трагедыі ўзведзены мемарыяльны комплекс «Памяць» (скульптар ­У. Ягадніцкі, архітэктар Б. Тумашчык).

Алена СІНЯКОВІЧ



  • Мы в социальных сетях: