Наверх

Соревнования по лыжным гонкам, спартакиада, зимние забавы. Как прошел шестой школьный день в Барановичском районе

10.12.2023 437 Наш край

teshevle.jpgДзень здароўя ў Цешаўлянскай сярэдняй школе 9 снежня выдаўся надзвычай актыўным, бо для навучэнцаў было прапанавана шмат разнастайных відаў дзейнасці, накіраваных, перш за ўсё, на актыўны лад жыцця.

Так, для ўсіх жадаючых вучняў малодшых класаў была арганізавана спартакіяда. Адкрылі яе пад гімн і падняцце сцяга Рэспублікі Беларусь дырэктар школы Томчык Дзмітрый Сяргеевіч і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Барадзіна Ірына Мікалаеўна. Яны пажадалі вучням атрымаць задавальненне ад актыўнага ладу жыцця, памятаць, што пераможцы ў такіх гульнях заўсёды ўсе вучні, бо сутнасць такіх мерапрыемстваў заключаецца ў развіцці і падтрыманні самага асноўнага – здароўя навучэнцаў.

У барацьбе не на жарт навучэнцы імкнуліся паказаць сваю лоўкасць, кемлівасць, фізічную падрыхтаванасць. Арганізаваў спаборніцтвы настаўнік фізічнай культуры і здароўя Азарка Аляксандр Леанідавіч.

У другім пакоі для навучэнцаў старэйшых класаў былі прапанаваны заняткі па шахматах і шашках, гульні ў даміно. Вучні заўсёды з цікавасцю ставяцца да гэтых гульняў, бо яны развіваюць розум, логіку, творчае мысленне, матэматычны разлік.

Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Смірноў Васілій Уладзіміравіч для хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшых класаў арганізаваў работу па зборцы і разборцы аўтамата Калашнікава. Спачатку вучням быў прадэманстраваны майстар-клас ад кіраўніка, а затым пад пільнай увагай вучні самі вучыліся працаваць са зброяй. У канцы Дня здароўя некаторыя хлопчыкі змаглі разабраць і сабраць аўтамат з закрытымі вачыма!

Тым навучэнцам, хто любіць больш часу праводзіць на вуліцы, была прапанавана лыжня. Як вядома, лыжы дапамагаюць развіць вынослівасць, наладзіць дыханне і пазбавіцца ад лёгачных захворванняў.

Актыўны спорт – гэта жыццё, здароўе, паляпшэнне самаадчування, што змяняе настрой у лепшы бок, дапамагае ўмацаваць дружбу, суперажыванне. Хто ведае, можа, сярод гэтых маленькіх дзяцей ёсць будучыя чэмпіёны свету, якія калі-нікалі будуць успамінаць тыя Дні здароўя, што былі арганізаваны неабыякавымі педагогамі Цешаўлянскай сярэдняй школы для самага дарагога – нашых дзяцей.

Томчык Д.С., дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна

milovidy.jpgОчередной шестой школьный день в Миловидской средней школе прошёл под девизом «Лыжня зовёт!». Ребята приняли участие в соревнованиях по лыжным гонкам «Зимняя лыжня». Желающих поучаствовать в соревнованиях по лыжным гонкам было много.

Здесь, на лыжне, ребята учились ловкости и повышали иммунитет к инфекционным заболеваниям. Также прошла подготовка к районному этапу соревнований по биатлону «Снежный снайпер». Самые меткие и самые быстрые примут участие в районных соревнованиях по биатлону среди детей и подростков.

Зима ещё впереди, и есть время для совершенствования мастерства.  Так пусть она принесёт всем радость и вдохновение!

lavrinovichi.jpg«Каб здаровым, моцным быць, трэба спорт, сябры, любіць!» – пад такім дэвізам прайшоў шосты  школьны дзень у Лаўрынавіцкай базавай школе. Ужо традыцыйна кожная другая субота месяца ў нашай школе – гэта свята здароўя, вынослівасці, спаборніцтваў, сяброўства.  Не стаў выключэннем  дзень 9 снежня. Перад пачаткам спаборніцтваў усе  ўдзельнікі паўтарылі правілы бяспечных паводзін, атрымалі пажаданні поспеху ад настаўніка фізічнай культуры і спорту  Акапян А.П.  А далей пачалося самае цікавае – спартыўная эстафета, якая ўключыла ў сябе цікавыя конкурсы, гульні, віктарыну. І, канешне, падвядзенне вынікаў пасля  спаборніцтваў стала прыемным заканчэннем  Дня здароўя. Сённяшняя субота стала  падтрымкай здароўя  для  многіх  вучняў школы. Вынослівасць, сіла, лоўкасць, хуткасць – асноўныя якасці, якія выхоўвае настаўнік фізічнай культуры ў сваіх вучняў мерапрыемствамі спартыўнай накіраванасці.

Для вучняў  1-6 класаў прайшло цікавае мерапрыемства «Ці лёгка быць салдатам?».  Гульнёвая  праграма была адрасавана ў першую чаргу хлопчыкам, але  актыўны ўдзел у ёй  прынялі і дзяўчынкі. Рабяты адказвалі на пытанні, праяўлялі кемлівасць у выкананні  гульнёвых заданняў, праглядзелі відэафільм на прапанаваную тэму.

Фізкультурна-аздараўленчая работа, работа заняткаў па інтарэсах, шматлікія мерапрыемствы – усё, што было запланавана ў гэты дзень, праведзена. Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі  адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем  чакаць наступны  шосты школьны дзень.

arabovzhshina-.jpg9 декабря учащиеся Арабовщинской базовой школы стали участниками зимних забав  «Быть здоровым – здорово!», которые прошли в рамках Дня здоровья.

Зимние забавы начались с представления команд. Ребята с удовольствием участвовали в эстафетах «Хоккей», «Быстрая езда», «Бег змейкой», «Попади в цель», «Кто быстрее донесёт комочек», «Лыжники». В заключение Дня здоровья ребята участвовали в подготовке к районным соревнованиям по биатлону «Снежный снайпер» на призы Президентского спортивного клуба.




  • Мы в социальных сетях: