Наверх

Скарбонка ідэй для Баранавічаў. «І каб спявалі па-беларуску!..»

03.01.2023 583 Наш край

– У «Нашым краі» чытала, што каледж лёгкай прамысловасці, які размяшчаўся ў самым цэнтры горада, канчаткова пераехаў у мікрараён тэкстыльшчыкаў.

Атрымліваецца, што вялізны прасторны будынак на вуліцы Савецкай зараз пустуе. Не ведаю, якія на яго планы ў гарадскіх уладаў, але хачу прапанаваць свае думкі на гэты конт.

Мне здаецца, што на першым паверсе гэтага будынку можна было б размясціць вялікі рэстаран ці кафэ. Магчыма, кшталту мінскага «Лідо», дзе была б даволі разнастайная і адносна танная ежа, але па большасці – з ухілам на беларускую нацыянальную кухню. Насамрэч, ну дзе ў нашым даволі вялікім беларускім горадзе пакаштаваць дранікі, бабку, калдуны ці «пальцам піханую» каўбаску? Што ўжо казаць пра мачанку з блінцамі ці верашчаку?.. Думаю, ахвотных на такія прысмакі знайшлося б шмат. Калі б яшчэ і інтэр’ер зрабілі ў беларускім стылі, а па выхадных запрашалі спяваць нашы гарадскія і раённыя фальклорныя калектывы – было б слаўна!

Марына Віктараўна, жыхарка Баранавічаў




  • Мы в социальных сетях: