Арабаўшчынская базавая школа
18 лістапада, у рамках шостага дня тыдня, вучні-экскурсаводы Арабаўшчынскай базавай школы, міратворцы сумесна з настаўнікамі гісторыі і геаграфіі Рудкоўскім Сяргеем Уладзіміравічам і Бабко Аленай Уладзіміраўнай правялі экскурсію для вучняў Голацкай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна.
Экскурсія адбылася ля памятнага знака ў гонар першага Героя Рэспублікі Беларусь Карвата У.М., помніка-мемарыяла «Смуткуючая маці», помніка «Дуб», затым вучні наведалі былы будынак турмы Калдычэўскага лагера смерці.
Лаўрынавіцкая школа
18 лістапада ў установе адукацыі прайшлі наступныя мерапрыемствы: круглы стол-сустрэча «Слава працы хлебароба», гутарка «Сто дарог – адна твая», працоўны дэсант «Дапаможам ветэранам». Кожнае мерапрыемства шостага школьнага дня стала прыступкай да новых ведаў і цікавых сустрэч.
На сустрэчы з вучнямі старэйшых класаў прыйшоў айцец Ігар, святар Свята-Ільінскай царквы, што знаходзіцца ў весцы Адахаўшчына Баранавіцкага раёна. Ён – часты госць у нашай школе, але сённяшняя сустрэча адбылася ў нефармальнай абстаноўцы. Айцец Ігар цікава расказаў пра свой асабісты шлях да прафесіі святара, адказаў на пытанні школьнікаў.
Вучні пачатковых класаў разам з Семянюк С.С., класным кіраўніком 2-га класа, правялі круглы стол-сустрэчу «Слава працы хлебароба», на якой пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення хлеба, з прафесіямі, звязанымі з вырошчваннем і выпяканнем хлеба. Галоўная мэта мерапрыемства – выхаванне павагі да працы хлебароба, беражлівых адносін да хлеба.
«Дапамажы ветэранам» – пад такой назвай прайшоў працоўны дэсант. Вучні наведалі людзей сталага ўзросту і дапамаглі ім у гаспадарчых клопатах.
Шосты школьны дзень не стаў выключэннем для правядзення заняткаў аб'яднанняў па інтарэсах і фізкультурна-аздараўленчай работы.
БОЛЬШЕ ФОТО - в телеграм-канале "Мамин дневник"