23 снежня – апошняя школьная субота другой чвэрці. У Лаўрынавіцкай базавай школе Баранавіцкага раёна гэты дзень прайшоў па плане.
Усе мерапрыемствы былі прымеркаваны да святкавання Новага года. З вучнямі 1–4 класаў адбылася гульнёвая праграма "Навагоднія прыгоды". Пачаткоўцы пабылі на радзіме Дзеда Мароза, паўдзельнічалі ў розных конкурсах і майстар-класах.
А вось школьнікі 5–9 класаў прынялі ўдзел у спартландыі "Зімовыя забавы". Спартыўны дух паднімалі конкурсы з клюшкамі, шайбамі, снежнымі шарамі. Кожны ўдзельнік імкнуўся паказаць свой спрыт і лоўкасць.
Чарговыя заняткі аб'яднання па інтарэсах "Дом лялькі" прайшлі цікава і карысна для тых, хто любіць сам майстраваць цацкі. Сённяшнія заняткі былі прысвечаны надыходзячаму святу – Новаму году. Па плане суботы праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа і аб'яднанне па інтарэсах "Настольны тэніс".
Наперадзе – самыя доўгія і вясёлыя зімовыя канікулы. Кожны дзень у час канікулаў ва ўстанове адукацыі будуць праходзіць цікавыя мерапрыемствы, на якія запрашаюцца ўсе жадаючыя. А таксама ў школе будзе працаваць прышкольны аздараўленчы лагер "Сонейка".
Цудоўнага адпачынку вам, паважаныя настаўнікі і нашы любімыя вучні.