Наверх

С праздником! Поздравление католикам с Рождеством Христовым

25.12.2022 496 Наш край

З нагоды Божага Нараджэння звяртаюся да вас з найлепшымі святочнымі віншаваннямі!

Калядны час натхняе ўсіх нас да паглыблення веры, надзеі і любові. Сярод разнастайных завіраванняў гісторыі і свету Сын Божы ўваходзіць у наша жыццё і ціха стукаецца ў дзверы кожнага сэрца, запрашаючы адкрыцца на дар Божай любові.

Няхай святло Бэтлеемскай зоркі прынясе ў кожны дом Божае благаслаўленне, супакой і ўзаемаразуменне. Няхай нованароджаны Сын Божы абудзіць у нас усё найлепшае і дапаможа з новай моцай адкрыць тое, што найважнейшае.

Жадаю вам моцнага духоўнага і фізічнага здароўя, усіх неабходных Божых дароў і ласкаў. Няхай цяпло і надзея, якія асвяцілі ноч Хрыстовага Нараджэння, дапамогуць нанова адчуць, як моцна мы любімыя і як жа наша любоў неабходна кожнаму чалавеку, якога Бог ставіць на шляху нашага жыцця.

Няхай нованароджанае Божае Дзіцятка прынясе паўнату Божага благаслаўлення і радасці жыцця ў новым, 2023 годзе.

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

Ксёндз Павел Рудзьман




  • Мы в социальных сетях: