Традыцыйна старт экспедыцыі быў дадзены ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Труны Гасподняй.
Дваццаць сем гадоў таму назад экспедыцыя прайшла па сваім першым маршруце. Тады яе арганізатары задумалі сабраць невялікую групу энтузіястаў, каб з лампадаю, у якой гарэў жыватворны агонь ад Труны Гасподняй, і з цудатворнай Загор’е-Сталовіцкай іконай пабываць у розных гістарычных мясцінах Беларусі, сустрэцца з жыхарамі, пачуць ад іх апавяданні пра родны край, а таксама падзяліцца сваімі ведамі. У склад экспедыцыі ўвайшлі вядомыя гісторыкі, пісьменнікі, дзеячы мастацтва, навукоўцы-тэолагі і святары.
Такой жа мэты «Дарога да святыняў» прытрымліваецца на працягу ўсяго часу існавання.
Першым месцам прыпынку ў пілігрымаў стаў Баранавіцкі раён, а дакладней – Святое Поле каля вёскі Загор’е.
Падрабязнасці ў газеце «НК»
Іна ГАНЧАР
Фота Барыса НАВАГРАНА i Веранiкi СТАТКЕВIЧ