З 27 чэрвеня 1941 года г. Баранавiчы быў акупiраваны нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi, якiя загубiлi ў горадзе i яго ваколiцах 127,5 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць людзей загiнула ў яўрэйскiм гета (12 тыс.), фiлiяле канцлагера №337 (31 тыс.), ва Урочышчы Гай (1 тыс.).
Насельнiцтва горада вяло барацьбу супраць акупантаў, дзейнiчалi акруговая анцiфашысцкая арганiзацыя i гарадское патрыятычнае падполле. 8.07.1944 года горад вызвалены ў вынiку Баранавiцка-Слонiмскай аперацыi.
Падзеям Вялiкай Айчыннай вайны прысвечаны мемарыяльныя комплексы “Урочышча Гай” i вязням баранавiцкага гета, помнiкi воiнам-вызвалiцелям, воiнам-аўтамабiлiстам, шматлiкiя помнiкi на брацкiх i адзiночных магiлах загiнуўшых, на месцах загубы савецкiх людзей i нш.
Помнiкi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы:
Помнік воінам і партызанам, вызваляўшым г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў 8 ліпеня 1944 г.
Месцазнаходжанне – вул. Леніна.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, манумент.
Помнік уключаны ў Дзяржаўны спіс помнікаў.
Час адкрыцця – 1964г., перабудаваны ў 1984г.
Матэрыял: сiлумiн, гранiт, мармур, медзь, бронза.
Аўтары: скульптар М.Альтшулер, архiтэктары М.Мiлавiдаў, А.Марэнiч , А. Макараў.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
7 лiпеня 1944 г. войскi 1-га Беларускага фронта (15-я, 20-я, 69-я, 130-я, 193-я стралковыя, 37-я, 44-я, 50-я, 75-я гвардзейскiя стралковыя дывiзii, 9-я гвардзейская дывiзiя, 6-я i 8-я знiшчальныя авiягвардзейскiя дывiзii, 6-ы i 8-ы знiшчальныя авiяцыйныя корпусы, 18-я аўтамабiльная брыгада i iнш.) распачалi баi за горад. Да iх далучылiся падпольшчыкi i партызаны Баранавiцкага партызанскага злучэння. Надаючы вялiкае значэнне г.Баранавiчы як буйнейшаму чыгуначнаму вузлу, фашысты ператварылi яго ў моцны абаронны аб’ект з развiтай сiстэмай траншэй, дзотаў, мiнных палёў. Два днi iшлi жорсткiя баi. 8 лiпеня горад быў поўнасцю ачышчаны ад ворага.
У 1964 годзе быў адкрыты помнiк, перабудаваны ў 1984 годзе. Скульптурна-архiтэктурная кампазiцыя помнiка складаецца з шырокага стылабату (4,5м х 4,5м), аблiцаванага чырвона-шэрымi гранiтнымi плiткамi, i аб’ёмнага элемента ў выглядзе разгорнутага сцяга, выкананага з кованай медзi, з барэльефнай выявай твару чырвонаармейца ў касцы. У падножжа абелiска гарыць Вечны агонь.
Тут жа замацаваны рэльефны бронзавы лiст, на якiм адлiтымi бронзавымi лiтарамi зроблены надпiс на рускай i беларускай мовах: ”Доблесным воiнам Савецкай Армii i партызанам, 8 лiпеня 1944 г. вызвалiўшым г.Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, удзячныя жыхары горада”.
У 90-ыя гады справа i злева ад помнiка ўстаноўлены дзве металiчныя плiты: з пералiкам 28 воiнскiх часцей i злучэнняў, атрымаўшых за вызваленне горада ганаровае найменне “Баранавiцкiх”, на першай i 18 часцей i злучэнняў, узнагароджаных за паспяховыя баявыя дзеяннi пры вызваленнi г.Баранавiчы ордэнамi i медалямi (з iх барэльефнай выявай), на другой.
Помнiк на месцы загубы 31 тысячы савецкiх ваеннапалонных i мiрных грамадзян
Месцазнаходжанне: вул.Брэсцкая (за будынкам турмы).
Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.
Час адкрыцця: 1964 г.
Матэрыял: жалезабетон, мармур.
Аўтар: скульптар В.Ягаднiцкi.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
У 1941 годзе нямецка-фашысцкiя захопнiкi стварылi на тэррыторыi турмы фiлiял Ляснянскага лагера смерцi для савецкiх ваеннапалонных. Адначасова тут утрымлiвалася да 20 тыс. чалавек. Найбольш здаровых i працаздольных фашысты адпраўлялi на работы ў Германiю, астатнiх знiшчалi. На тэррыторыi лагера людзi знаходзiлiся пад аткрытым небам; ад холаду, голаду, хвароб памiралi сотнi вязняў, акрамя таго фашысты сiстэматычна ўчынялi масавыя расстрэлы ваеннапалонных.
У 1964 годзе на месцы загубы ўстаноўлены помнiк: каля бетоннай сцяны (2,6м) з жалезнымi кратамi фiгура жанчыны ў жалобе (2,2 м); у падножжы – вянок памяцi, на дошцы – радкi:
”Сучаснiкi патомкi! Схiлiце голавы! Тут спяць вечным сном тыя, хто не стаў на каленi перад ворагам: 31 тысяча савецкiх грамадзян, расстраляных i замучаных фашысцкiмi катамi ў 1941-44 г.г.”
Мемарыяльны комплекс “Урочышча Гай”
Месцазнаходжанне на паўночна-ўсходняй ускраiне горада ва ўрочышчы Гай у 1,5 км ад вул. Кiрава.
Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.
Час адкрыцця: 1972 г.
Матэрыял бетон, гранiт, медзь, бронза, бужавы камень.
Аўтары: скульптар М. Альтшулер, архiтэктары М.Мiлавiдаў, А.Макараў, А.Марэнiч.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
У чэрвенi 1942 года на ст. Баранавiчы-Палескiя прыбыў эшалон з чэхаславацкiмi грамадзянамi, пасля чаго iх перасадзiлi ў грузавiкi, многiя з якiх былi душагубкамi, вывезлi ў лес i расстралялi.
У чэрвенi 1972 года ва ўрочышчы Гай быў адкрыты мемарыяльны комплекс (скульптар М.Альтшулер, архiтэктары М.Мiлавiдаў, А.Макараў, А.Марэнiч; бетон, гранiт, медзь, бронза, бужавы камень).
Сiмвалiчны “Парог жыцця i смерцi” – 10-i мятровы рассечаны бетонны брус. Фактура бетону стварае ўражанне слядоў, пакiнутых людзьмi, пераступiўшымi парог быцця. Дамiнанта мемарыяла – 2 пiлоны (13 i 14 м), якiя ўверсе змыкаюцца, утвараючы арку – сiмвалiчныя вароты канцлагера. На iх падвешаны два званы, якiя, судакранаючыся з дапамогай шарнiраў, рэагуюць на подых ветру. Унiзе на арцы – барэльефы (3м х 3,5м) з выявай мноства рук, узнятых i сцiснутых у пратэсце, болi, адчаi. Ад галоўнага манумента ўздоўж магiлы ў глыб лесу вядуць дзве дарожкi да сiмвалiчнага “эшафота” – бетоннай плiты з надпiсам-прысвячэннем: ”Тут у чэрвенi 1942 года нямецка-фашысцкiя захопнiкi па-зверску расстралялi 3 тысячы чэхаславацкiх грамадзян” (на рускай i чэшскай мовах).
Завяршае комплекс сiмвалiчная “Сцяна расстрэлу” з бутавых камянёў па колькасцi загiнуўшых. На замацаваных на “сцяне” з гранiтнай крошкi плiтах надпiс на рускай i чэшскай мовах: “Светлай памяцi чэхаславацкiх братоу”. Па апошнiх звестках загубленымi былi вязнi канцлагера Тэразiнштат (Чэхаславакiя). Тысяча прозвiшчаў устаноўлена, астатнiя не вядомы.
Мемарыяльны комплекс – значны твор манументальнага мастацтва. Помнiк Рэспублiканскага значэння.
Помнiк воiнам-аўтамабiлiстам
Месцазнаходжанне: вул.Тэльмана.
Тыпалагiчная прыналежнасць, форма: помнiк гiсторыi, манумент.
Час адкрыцця: 1984 г.
Матэрыял: аўтамабiль ЗIС-5 на бетонным пастаменце.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
У вызваленнi горада ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў прымалi ўдзел воiны 18-й аўтамабiльнай брыгады, якiя на аўтамабiлях ЗIС-5 дастаўлялi на пазiцыi войск боепрыпасы i падмацаванне.
За мужнасць i гераiзм, праяўленыя пры вызваленнi г.Баранавiчы ад фашыстаў, 18-я Чырвоназнамённая ордэна Кутузава 2 ступенi аўтамабiльная брыгада атрымала ганаровае найменне “Баранавiцкая”.
Да 40-годдзя вызвалення г.Баранавiчы ў 1984 годзе адкрыты помнiк. На пастаменце (2,6 м) у выглядзе стужкi дарогi ўстаноўлены аўтамабiль ЗIC-5. На дошках надпiс ”У памяць аб воiнах-аўтамабiлiстах Вялiкай Айчыннай вайны, 1941-44 г.” i “Воiнам 18-й Баранавiцкай аўтамабiльнай брыгады прысвячаецца”.
Мемарыяльны комплекс на магiле ахвяр фашысцкага тэрору – вязняў Баранавiцкага гета
Месцазнаходжанне: вул. Чарнышэўскага, у вуглу вулiц Рагулi i Куйбышава.
Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.
Помнiк рэспубліканскага значэння.
Час адкрыцця: 1994 г.
Матэрыял: гранiт, мармур, жалеза.
Аўтары: архiтэктар Хаiм Цукерман (Iзраiль)
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
У час другой сусветнай вайны фашысты паўсюдна вынiшчалi яўрэйскае насельнiцтва. У 1942 годзе ў г.Баранавiчы было створана гета, куды сагналi сем’i яўрэяў, пасля чаго пачалiся расстрэлы. Забiтых закапвалi ў траншэях каля в. Грабавец, “Зялёнага Маста” i на вул. Рагулi. У снежнi 1942 года над Баранавiчамi быў падняты белы сцяг з надпiсам ”юдэнрайн”, што азначала “чысты ад яўрэяў”.
Праз 50 гадоў у 1992 годзе родныя i блiзкiя загiнуўшых папрасiлi дазволу на перазахаванне астанкаў загiнуўшых у брацкай магiле на старых яўрэйскiх могiлках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магiле быў адкрыты мемарыяльны комплекс на сродкi яўрэйскага боку па праекту жыхара Тэль Авiва, члена гарадскога Савета Баранавiчаў да 1939 года, архiтэктара Хаiма Цукермана з матэрыялаў, прывезеных з Iзраiля.
У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень i белы мармуровы абелiск з надпiсам на беларускай мове i iўрыце аб трагедыi вязняў гета. На брацкай магiле на белай мармуровай плiце надпiс на беларускай мове i iўрыце: ”Астанкi 12-цi тысяч яўрэяў г.Баранавiчы, сабраныя ў месцах знiшчэння, здзейсненага немцамi i iх памагатымi ў 1942 годзе” i выява Шчыта Давiда – яўрэйскага сiмвала.
Помнiк над брацкай магiлай – аркi (сiмвала крывi жывых i мёртвых), жалезныя трубы (сiмвалы калючага дроту гета), дзве калоны (сiмвалы надзеi на сучаснае i будучыню).
Памятны знак у гонар 40-годдзя Перамогi
Месцазнаходжанне: вул. Бадака, на перакрыжаваннi вул. Калгасная i Трактарная.
Тыпалагiчная прыналежнасць, форма: помнiк гiсторы, памятны знак.
Час адкрыцця: 1985 г., заменена дошка ў 2015 г.
Матэрыял бетон, прыродны валун.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
9 мая 1985 года на перакрыжаваннi вулiц Калгаснай i Трактарнай былі высаджаны ў 4 рады сорак бяроз i адкрыты памятны знак: на пастаменце (3 х 3м) прыродны валун (1,5 м), на якiм замацавана металiчная дошка з надпiсам: “Сквер закладзены ў азнаменаванне 40-годдзя Перамогi Савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне”.
Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авiяцыi
Месцазнаходжанне: вул.Чурылiна.
Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.
Час адкрыцця: 1991 год.
Матэрыял: жалезабетон, чыгун.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
У 1941 годзе па загаду Сталiна ў Падмаскоўным г.Монiна быў сфармiраваны 203-i гвардзейскi полк цяжкiх бамбардзiроўшчыкаў дальняй авiяцыi, якi камплектаваўся лепшымi лётчыкамi грамадзянскай i палярнай авiяцыi. Ужо ў пачатку жнiўня 1941 года полк нанёс свой першы бомбавы ўдар на Берлiн.
10 экiпажаў пад кiраўнiцтвам камбрыга М.Вадап’янава паспяхова справiлiся з гэтай задачай. 11 лётчыкаў палка сталi Героямi Савецкага Саюза. Пасля вайны да 1944 года полк размяшчаўся ў Баранавiчах, дзе ў 1991 годзе, на тэрыторыi яго дыслакацыi, быў адкрыты мемарыяльны комплекс у памяць аб лётчыках палка. Комплекс быў адкрыты да 50-годдзя з моманту стварэння палка. У 2001 годзе ён быў асвечаны свяшчэннiкам праваслаўнай царквы Маскоўскай Патрыярхii Канстанцiнам.
У цэнтры на невялiкай гарызантальнай пляцоўцы, да якой вядуць ступенi, усталявана вертыкальная ў плане частка сцяны, на якой зроблены выявы эмблемнага знака паветраных сiл i ордэнскай стужкi з лiчбамi 1941-1991. Ад яе ўправа i ўлева адыходзяць стылiзаваныя зубцы, падобныя да зубцоў Крамлёўскай сцяны, у якiх ва ўглубленнях пералiчаны iмёны Герояў Савецкага Саюза i загiнуўшых лётчыкаў, якiя змагалiся ў радах 203-га палка.
Некалькi збоку злева на металiчнай канструкцыi ўстаноўлены макет цяжкага бамбардзiроўшчыка, на якiм лётчыкi змагалiся супраць фашыстаў у першыя днi вайны.
Помнік воінам-артылерыстам
Месцазнаходжанне: вул. Брэсцкая, у скверы.
Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.
Час адкрыцця: 2004г.
Матэрыял – сiлумiн, жалезабетон, пушка.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
8 чэрвеня 1944 г. у ходзе аперацыі “Баграціён” г. Баранавічы быў вызвалены ад нямецка-фашысціх акупантаў. У вызваленні горада з 28 вайсковых фарміраванняў, атрымаўшых ганаровае найменне “Баранавіцкіх”, 8 былі артылерыйскімі, з 18 фарміраванняў, узнагароджаных ардэнамі і медалямі , 7 таксама былі артылерыйскімі.
1455-ы 1508-ы самаходна-артылерыйскія палкі, 157-ая армейска-пушачная брыгада, 530-ы армейскі знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк, 431-ы, 133-і, 183-і мінаметныя палкі і 2-ая гв.зенітна-артылерыйская дывізія атрымалі найменне “Баранавіцкіх”, 922-і самаходна-артылерыйскі полк узнагароджаны ордэнам А. Неўскага, 62-і, 316-ы, 12-ы гв.мінамётныя палкі, 255-ы зенітна-артылерыйскі полк і 88-ы асобны гв. мінамётны і 4-ы асобны гв.знішчальна-супрацьтанкавыя дэвізіёны- ордэнам Чырвонага Сцяга.
У гонар воінаў-артылерыстаў, вызваляўшых г. Баранавічы 8 чэрвеня 1944 г. да 60-годдзя вызвалення Беларусі на невысокім пастаменце была ўстаноўлена пушка часоў вайны.
Памятны знак у гонар партызан Баранавіцкага партызанскага злучэння
Месцазнаходжанне: вул. Чкалава, у скверы.
Час адкрыцця: 2003 г.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік гісторыі, манумент.
Матэрыял: жалезабетон, сiлумiн.
Аўтар: архiтэктар Б.Тумашчык.
Гістарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
У першыя месяцы акупацыi жыхары Баранавiцкага края пачалi барацьбу супраць фашыстаў. Невялiкiя групкi людзей паступова аб’ядноўвалiся ў атрады, якiя затым увайшлi ў склад брыгад. К вясне 1943 года ў краi дзейнiчала Баранавiцкае партызанскае злучэнне, якое налiчвала больш за 30 тысяч народных мсцiўцаў. Узначальваў злучэнне Чарнышоў Васiль Яфiмавiч, Герой Савецкага Саюза. 8 лiпеня 1944 партызаны прынялi актыўны удзел у вызваленнi г.Баранавiчы ад ворага.
Да 60-годдзя з дня ўтварэння злучэння ў скверы быў адкрыты помнiк. На невысокiм паўкруглым брустверы, якi акаймляе ўмоўную зямлянку, па перыметру змешчана 10 дошак з сiлумiна, на якiх пералiчаны партызанскiя зоны, брыгады i спецыяльныя атрады, якiя ўваходзiлi ў зоны, указаны прозвiшчы камандзiраў зон i колькасць партызан, змагаўшыхся ў iх, змешчана iнфармацыя аб дзейнасцi Баранавiцкага партызанскага злучэння:
– у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці дзейнічала Баранавіцкае партызанскае злучэнне, якое ўзначальваў Чарнышоў Васіль Яфімавіч;
– на пачатак ліпеня 1944 года ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння ўваходзілі:
– у Івянецкай зоне – 5500 партызан, камандзір Сідорак Р.А. Брыгады: За Савецкую Беларусію, імя П.К. Панамарэнкі, І.В.Сталіна, М.А.Шчорса, В.П.Чкалава, асобныя атрады імя П.А. Алыбіна, М.І. Кутузава, 106-ы;
– у Лідскай зоне – 4200 партызан, камандзір Гапееў Я.Д., брыгады 1-ая Баранавіцкая, «Уперад», імя Неўскага, Ф.Э. Дзяржынскага, С.М.Кірава, В.П.Чкалава;
– у Паўднёвай зоне – 2400 партызан, камандзір Баранаў Ф.А., брыгады 20-ая імя В.С.Грызадубавай, 19-ая імя В.М. Молатава, 18-ая імя М.В. Фрунзе, асобныя атрады імя А.А. Жданава,С.М. Кірава, 620-ы імя В.І.Чапаева, 200-ы;
– у Стаўбцоўскай зоне – 3550 партызан, камандзір Царук У.З. Герой Савецкага Саюза, брыгады 1-ая Беларуская Кавалерыйская, «Камсамолец», 25 год БССР, Першамайская, імя Г.К.Жукава, А.В.Суворава;
– у Слонімскай зоне – 808 партызан, брыгада імя К.К.Ракасоўскага;
– у Шчучынскай зоне – 3200 партызан, камандзір Шупеня С.П., брыгады імя Ленінскага камсамола, К.Я. Варашылава, Ленінская, «Перамога»;
– самастойныя фарміраванні – 1573 партызаны: брыгада «Няўлоўныя», атрады «Слаўны», «Навартары».
Падпольныя групы горада і раёна – групы спецыяльнага назначэння: Авангард, Буравеснік, Дружба, Знішчальнік, Арлы, Імклівы, Баявыя, Верныя, Зяблікава, Пераможац, Наватары, імя Банава І.М. Героя Савецкага Саюза.
Памятны знак у памяць аб 3400 вязнях Баранавiцкага гета, расстраляных у раёне “Зялёнага маста” вясной 1942 года
Месцазнаходжанне: вул. Пралетерская.
Час адкрыцця: 2009 г.
Матэрыял: гранiт, мармур, чыгун.
Аўтары: архiтэктар Л. Левін.
Гiстарычныя звесткi:
У 1942 годзе ў г.Баранавiчы было створана гета, куды сабралі сем’i яўрэяў, пасля чаго пачалiся расстрэлы. Забiтых закапвалi ў траншэях каля в. Грабавец, “Зялёнага Маста” i на вул. Рагулi. У снежнi 1942 года ўсе вязні гета былі знішчаны.
Памятны знак у гонар Халасцякова Г.М., Героя Савецкага Саюза
Месцазнаходжанне: вул.Халасцякова.
Тыпалагiчная прыналежнасць, форма: помнiк гiсторыi, памятны знак.
Час адкрыцця: 2002 г.
Аўтар-архітэктар: Б.Тумашчык.
Матэрыял: прыродны валун, сiлумiн, чыгун.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
Халасцякоў Георгiй Мiкiтавiч (1902-1983) – ураджэнец г.Баранавiчы, яго ганаровы грамадзянiн, знакамiты i таленавiты флатаводзец у гады Вялiкай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, узнагароджаны медалямi i ардэнамi Савецкага Саюза i многiх замежных дзяржаў.
У 1984 г. вул. Капернiка была перайменавана ў вул.Халасцякова з адкрыццём на доме №2 мемарыяльнай дошкi, а ў 2002г. да 100-годдзя з дня нараджэння Халасцякова на вулiцы яго iмя быў адкрыты памятны знак.
На прыродным валуне (вышыня 1,2 м) замацавана металiчная дошка з сiлумiна, зробленая ў выглядзе паруса, з надпiсам «Вулiца названа ў гонар Халасцякова Георгiя Мiкiтавiча, вiцэ-адмiрала, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца і ганаровага грамадзянiна г.Баранавiчы». Побач з валуном на ланцугу замацаваны якар.
Памятны знак вязням Баранавiцкага гета
Месцазнаходжанне вул. Царука на месцы знаходжання ў 1941-42г.г. Баранавiцкага гета.
Тыпалагiчная прыналежнасць, форма: помнiк гiсторыi, памятны знак.
Час адкрыцця: 2002 г.
Матэрыял: прыродны валун, сiлумiн.
Аўтар: архiтэктар Б.Тумашчык.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
У 1941 годзе нямецка-фашысцкія акупанты ўтварылі ў цэнтры г.Баранавічы яўрэйскае гета. Каля 11 кварталаў у межах вуліц Багдановіча, Міцкевіча, Гагарына, Царука і другіх былі абнесены калючым дротам. У гета было кінута больш за 12 тысяч жыхароў горада, якія былі расстраляны ў перыяд з сакавіка па снежань 1942 г. Да 60-годдзя з гэтай крывавай падзеі ў снежні 2002 года на адным з месцаў знаходжання гета быў адкрыты памятны знак.
На прыродным валуне вышынёй за 1,6 метра замацавана памятная дошка з сілуміна ў выглядзе неправільнага шасцівугольніка, перавітага калючым дротам, з надпісам: «У 1941-42 гг. у г.Баранавічы знаходзілася яўрэйскае гета, у якім загінула 12 тысяч грамадзян».
На асноўным валуне, а таксама яшчэ на 11 валунах, раскінутых у скверы, замацаваны сімвалічныя апаўшыя кляновыя лісткі, як сімвалы загубленных 12 тысяч людзей.
Брацкая магiла савецкiх воiнаў i партызан (351 чал.)
Месцазнаходжанне: вул.Загарадная, могiлкi.
Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.
Час адкрыцця: 1955, 1963, перабудаваны ў 1985 годзе.
Матэрыял: мармур.
Аўтар: архiтэктар Л.Макарэвiч.
Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:
Помнiкi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.
У брацкай магiле (6 м х 17 м) пахаваны воiны i партызаны, якiя загiнулi ў асноўным у 1944 г. пры вызваленнi Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. 43 прозвiшчы загiнуўшых не вядомы.
Разам з тым у магiле пахаваны астанкi воiнаў, загiнуўшых у 1941-42 гг. (былi перанесены з месца баёў) i ў 1945-47 гг. (загiнуўшыя па-за межамi рэспублiкi ў час вайны i пры выкананнi службовых абавязкаў). У 1955 годзе на магiле быў адкрыты помнiк з бетону, якi быў перабудаваны ў 1964 г., а затым у 1985 г.
На пастаменце, аблiцованым шэрага колеру мармуровымi плiтамi, устаноўлена белая мармуровая стэла (7,5 м) у выглядзе трох штыкоў з замацаванымi на iх дзвюма плiтамi -сiмвалiчнымi старонкамi разгорнутай кнiгi з пералiкам прозвiшчаў загiнуўшых воiнаў i партызан.
Сумесны праект “Нк” i аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавiцкага гарвыканкама.
Выкарыстаны звесткi з кнiгi “Памяць. Баранавiчы. Баранавiцкi раён”, Мн, 2000.
Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах (карта, фота)
Воiнскiя пахаваннi ў г. Баранавiчы (фота)
Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)