Наверх

Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах (фота, карта)

18.05.2016 322 Наш край

Свята-Пакроўскі сабор

DSC_4395Месцазнаходжанне: вул. Куйбышава, 9.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік архітэктуры, будынак.
Час адкрыцця: 1924-1931 гг.
Матэрыял: цэгла.
Аўтар: архітэктар М. Аблонскі.

Да кубападобнага асноўнага аб’ёму з усходняга боку далучаюцца 3 паўкруглыя апсiды, з захаду – вузкая трапезная, аб’яднаная з 4-граннай 3- яруснай званiцай, завершанай гранёным цыбулепадобным купалам са шпiлем i дэкарыраванай па вуглах спаранымi калонамi. Цэнтральны аб’ём накрыты паўсферычным купалам з круглымi люкарнамi.

Галоўны ўваход вылучаны паўцыркульнай аркай, паўночны i паўднёвы бакавыя ўваходы ўпрыгожаны манументальнымi 4-калоннымi порцiкамi iанiчнага ордэра. У насычаным дэкоры званiцы выкарыстаны вуглавыя адзiнарныя i спараныя калоны, магутныя лапаткi, прафiляваныя карнiзы.

Прамавугольныя аконныя праёмы i нiшы фасадаў акаймаваны прафiляванымi лiштвамi з 3-вугольнымi сандрыкамi. Паўкруглая апсiда фланкiравана чвэрцькруглымi рызнiцамi са сферычным пакрыццём. Пад храмам знаходзяцца шырокiя падвальныя памя-шканнi з самастойнымi вонкавымi ўваходамi, пад алтарнай часткай рызнiца.

У 2001 г. да галоўнага ўвахода прыбудаваны прытвор. Звонку i ўнутры будынак дэкарыраваны мазаiчнымi кампазiцыямi, выкананымi ў пецярбургскай прыватнай майстэрнi У. Фралова для сабора Аляксандра Неўскага ў Варшаве. Пасля разбурэння сабора ў 1926-28 гг. перавезены ў Баранавiчы.

Захавалiся фрагментальна цi са значнай стратай смальты. Пано выкананы на кардонах В. Васняцова, М. Кошалева, М. Брунi, В. Думiтрашкі. У iнтэр’еры разны драўляны iканастас канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

Свята-Пакроўскi сабор з’яўляецца помнiкам Рэспублiканскага значэння.

______

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа

DSC_4300Месцазнаходжанне: вул. Куйбышава, 36.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік архітэктуры, будынак.
Час адкрыцця: 1924-1925 гг.
Матэрыял: дрэва.
Аўтар: архітэктар Т. Жаландкоўскі.

Помнiк эклектычнай архiтэктуры, у якiм увасоблены гатычны вертыкалiзм аб’ёмнай кампазiцыi, барочная пластычнасць сiлуэта, класiцыстычная строгасць параднага ўвахода – порцiка, авангардная асiметрычнасць i жорсткая канструкцыйнасць. 3-нефная базiлiка пераходзiць у нiзкую 5-гранную апсiду з асiметрычна прыбудаванай гранёнай сакрысцiяй.

Вышынены перапад нефаў надае кампазiцыi ярусную дынамiчнасць. З франтальнага боку далучаны прамавугольны прыруб картэкса аб’яднаны з асноўным зрубам агульным высокiм i стромкiм 2-схiльным дахам.

На галоўным фасадзе пластычная шматфiгурная вежа-кiворый на 8-гранным барабане. 3-вугольны франтон расчленены аконнай аркатурай-трыфорыумам.Уваход аформлены 2-калонным порцiкам з франтонам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымi аконнымi праёмамi. Дах падтрымлiваюць фiгурна апрацаваныя кранштэйны.

У iнтэр’еры 4-калонны алтар мае абразы, выкананыя ў 1934-35 гг. мастаком Турскiм у манеры акадэмiчнага жывапiсу. На хорах – арган.

______

Будынак аптэкi

DSC_4457Месцазнаходжанне: вул. Тэльмана, 15.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік архітэктуры, будынак.
Час адкрыцця: 1930-я гг.
Матэрыял: цэгла.

Будынак аптэкi з жылым домам правiзара двухпавярховы: першы паверх выкарыстоўваўся пад аптэку, другi – пад жыллё. З цэглы, атынкаваны. Функцыянальнае прызначэнне будынка вызначыла своеасаблiвасцi яго планiроўкi: другi паверх складзены як бы з асобных мансардаў, аб’яднаных дахам складанай канфiгурацыi.

Асiметрычны ў плане з выступаючай цэнтральнай часткай. Заходняя тарцовая сцяна амаль глухая, на ўзроўнi другога паверху трохi скошана, да ўсходняй прымыкаюць глухiя дваровыя прыбудовы-тамбуры i невялiкi тамбур з вокнамi – уваход. Цэнтральная частка фасада мае рэгулярны рытм прамавугольных акон, на ўзроўнi першага паверха выступаючая частка выдзелена двума лапаткамi. Паверхнi раздзелены паяском, дэкаратыўныя элементы адсутнiчаюць.

На ўзроўнi другога паверха – лоджыя. Геаметрычнасць розных аб’ёмаў, лаканiзм форм, адсутнасць дэкаратыўных элементаў, адпаведнасць будынка свайму прызначэнню даюць падставу аднесцi яго да стылю канструктывiзму.

Выкарыстоўваецца пад аптэку.

______

Будынак банка

DSC_4543Месцазнаходжанне: вул. Савецкая, 77.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік архітэктуры, будынак.
Час адкрыцця: 1927-1929 гг.
Матэрыял: цэгла.

Сiметрычны, складанай канфiгурацыi 3-павярховы будынак уключае цэнтральную частку (з мансардай з боку двара) i злучаныя з ёй 2 бакавыя крылы. Дах чарапiчны, складанай канфiгурацыi ў цэнтры i вальмавы ў тарцах.

У цэнтральнай частцы будынка размешчаны вестыбюль i аперацыйныя залы, у бакавых крылах – службовыя памяшканнi. Пластыка фасадаў ствараецца рытмам буйных арачных i прамавугольных аконных праёмаў, абрамленых плоскiмi лiштвамi. Галоўны фасад вылучаны рызалiтам з пiлястрамi iанiчнага ордэра. У аздабленнi iнтэр’ера выкарыстаны медзь, латунь, мармур, гранiт.

Размешчана аддзяленне Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь; Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

______

Будынак

DSC_4486Месцазнаходжанне: вул. Фралянкова, 11.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік архітэктуры, будынак.
Час адкрыцця: пач. XX ст.
Матэрыял: цэгла.

Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. у час забудовы ў 1905-1908 гг. тэрыторыi чыгуначнай станцыi Баранавiчы-Палескiя. З чырвонай цэглы, мае нiзкi цокаль, звонку напамiнае будынак складаў або казармаў таго часу.

Аднапавярховы, прамавугольны ў плане з шыферным вальмавым дахам. Вокны i дзверы аздоблены арачнымi налiчнiкамi, у верхняй частцы будынка пад дахам выкарыстаны аплікацыйныя элементы ў выглядзе трохвугольнiкаў, атрыманыя шляхам асобнай выступаючай кладкi цэглы. Тарцы сцен аздоблены пiлястрамi. 5 комінаў сведчаць аб пячным ацяпленнi.

Унутры часткова захавалася анфiладная планiроўка пакояў. З’яўляецца помнiкам пашыранай на той час “цаглянай архiтэктуры”.

Выкарыстоўваецца пад музей Баранавiцкага аддзялення чыгункi.

______

Будынак

DSC_4597Месцазнаходжанне: вул. Пірагова, 5.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік архітэктуры, будынак.
Час адкрыцця: 1930-я гг.
Матэрыял: цэгла.

Пабудаваны ў стылi канструктывiзму ў сярэдзiне 30-х гг. ХХ ст. як жылы дом. Цагляны, атынкаваны, 2-павярховы, у цэнтральнай частцы, з бакоў прымыкаюць аднапавярховыя прамавугольныя ў плане прыбудовы. Дах плоскi шыферны.

У цэнтральнай частцы да задняга фасаду прымыкае паўкруглая двухпавярховая прыбудова з плоскiм дахам. Вокны прамавугольныя, шырокiя, дэкаратыўнае аздабленне адсутнiчае. Унутры будынак мае шырокi хол, лесвiцу, якая вядзе на другi паверх, дзверы пакояў выходзяць на калiдор.

Выкарыстоўваецца пад гарадскi цэнтр здароўя.

______

Будынак радыёстанцыі

DSC_4271Месцазнаходжанне: вул. Камсамольская, 65.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік архітэктуры, будынак.
Час адкрыцця: 1930-я гг.
Матэрыял: цэгла.

Пабудаваны ў стылi канструктывiзму ў сярэдзiне 30-х гадоў ХХ ст. кiраўнiцтвам Польшчы ў перыяд уладання ёю тэрыторыяй заходняй Беларусi як радыёстанцыя-глушыцель.

Будынак двухпавярховы, цагляны, атыкаваны, дах плоскi шыферны. Да ўсходняй сцяны прымыкаюць адна- i двухпавярховыя, прамавугольныя ў плане прыбудовы, дзе размешчана абсталяванне радыёстанцыi, майстэрня; у цэнтральнай частцы будынка знаходзяцца службовыя памяшканнi.

Да заходняй сцяны на ўзроўнi першага паверха прыбудавана паўавальнай формы веранда, на якой на ўзроўнi другога паверха размешчаны паўвальнай формы прасторны балкон, агароджаны простай металiчнай рашоткай. Побач з верандай пад дахам знаходзяцца прыступкi, якiя вядуць у асноўнае памяшканне. Вокны шырокiя, дэкаратыўнае аздабленне адсутнiчае.

Будынку характэрны геаметрычнасць аб’ёмаў i лаканiзм форм. Над будынкам узвышаецца рэтрансляцыйная вышка.

Выкарыстоўваецца як рэтранслятар праграм радыё i тэлебачання.

______

Будынак пажарнага дэпо

DSC_4524Месцазнаходжанне: вул. Тэльмана, 21.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік архітэктуры, будынак.
Час адкрыцця: 1930-я гг.
Матэрыял: цэгла.

Пабудавана ў стылi канструктывiзму ў сярэдзiне 30-х гадоў ХХ ст. як пажарнае дэпо для Палескага раёна горада. З цэглы, атынкаванае, 4-павярховае, вышынёй каля 23 м.

Першы паверх – адмiнiстрацыйныя памяшканнi i пажарнае дэпо – два прамавугольныя ў плане будынкi, размешчаныя пад вуглом адзiн да другога, аб’яднаныя адзiным уваходам i пажарнай каланчой, вугал скошаны. Дах шыферны, вальмавы, у месцы судакранання будынкаў – складанай канструкцыi. У цэнтры – арачны ўглублёны ўваход, аздоблены пiлястрамi i трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы прамавугольныя без дэкаратыўнага аздаблення.

Над асноўным будынкам – трохпавярховая каланча неправiльнай шасцiвугольнай формы, апошнi паверх значна вузейшы ў плане, па перыметру мае круглую аглядальную пляцоўку, абнесеную металiчнай агароджай, плоскi дах i грамаадвод. На кожнай сцяне каланчы па аднаму акну для добрай магчымасцi агляду.

Па свайму функцыянальнаму прызначэнню выкарыстоўваецца толькi першы паверх дэпо.

______

Будынак

DSC_4465Месцазнаходжанне: вул. Фралянкова, 50.
Тыпалагічная прыналежнасць, форма: помнік архітэктуры, будынак.
Час адкрыцця: 1902 г.
Матэрыял: цэгла.

Пабудаваны ў стылi эклектыкi ў 1902 г. з цэглы, двухпавярховы, дах 2-скатны, шыферны. У аздабленнi будынка выкарыстаны розныя элементы: вокны i дзверы маюць арачнае абрамленне; ў афармленнi аконных i дзвярных праёмаў выкарыстаны аплiкацыйныя, дэкаратыўныя элементы.

На ўзроўнi другога паверха, па вуглах справа i злева ад цэнтральнага ўвахода – балконы з вычурнымi металiчнымi рашоткамi. У вертыкальным чляненнi сцен выкарыстаны пiлястры, якiя надаюць кампазiцыi будынка манументальнасць i цэласнасць.

Да Першай сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад акцызнае ўпраўленне, затым у другiя гады – пад розныя дзяржаўныя ўстановы. З 2013 года уласнік – Саган В.В.

Сумесны праект “НК”, аддзела культуры, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі

Выкарыстаны звесткi з наступных крынiц:

“Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi”, Мн., 1984.
А.М. Кулагiн. “Праваслаўныя храмы на Беларусi”, Мн., 2001.
А.М. Кулагiн. “Каталiцкiя храмы на Беларусi”. Мн., 2000.
“Хрысцiянскi каляндар Баранавiцкi на 1937, выд. парафiяльнага камiтэту акцыi каталiцкай г. Баранавiчы.
“Спic вулiц г. Баранавiчы сярэдзiны 30-х гадоў, складзены абмерным аддзелам Баранавiцкай управы.



  • Мы в социальных сетях: