Наверх

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ: Які сімвалічны сэнс мае вясельны агеньчык?

26.09.2014 221 Наш край

З сімволікай вясельных абрадаў чытачоў газеты працягвае знаёміць Святлана ВАЛЫНЕЦ, начальнік аддзела загс гарвыканкама.

Калі нараджаецца сям’я, на зямлі запальваецца яшчэ адзін сямейны ачаг. Заўсёды лічылася, што яго захавальніцаю з’яўляецца жанчына. Таму менавіта матулі маладых запальваюць разам адну свечку і перадаюць сваім дзецям, а разам з ёю – і цяплыню бацькоўскага дому новаму ачагу.

У жыцці здараецца, што нават закаханыя сварацца. Дык вось, калі ў маладых на сямейным небасхіле з’явіцца такое невялічкае воблачка, трэба знайсці гэтую свечку, запаліць яе, успомніць дзень, калі былі асабліва шчаслівымі, усміхнуцца разам, і тады сэрца аднаго абавязкова адгукнецца сэрцу другога.



  • Мы в социальных сетях: