Наверх

На Беларускай чыгунцы скараціўся тэрмін вяртання білета пры спазненні пасажыра

15.01.2015 348 Наш край

Таксама змяніліся правілы перавозкі хатніх жывёл.

З 1 студзеня ў выпадку спазнення пасажыра на цягнік міжнародных зносін вярнуць кошт праязнога дакумента (яго білетную частку) можна толькі на працягу 1 гадзіны пасля адпраўлення цягніка. Нагадаем, раней грошы вярталіся, калі аб спазненні было заяўлена ў білетную касу на працягу трох гадзін.

Таксама з 1 студзеня ўнесены змены ў правілы перавозкі жывёл. Так, у міжнародных зносінах перавозка жывёл (сабак, катоў, птушак) дапускаецца толькі ў асобным купэ купэйнага вагона, прычым можна перавозіць не больш за дзве жывёлы. Пры гэтым пасажыру неабходна аплаціць праезд па ліку незанятых месцаў у купэ па поўным тарыфе.

Комнатныя жывёлы (сабакі, каты, птушкі) павінны быць змешчаны ў скрыні, кошыкі, клеткі і свабодна размяшчацца на месцах, адведзеных для перавозкі ручной паклажы. Сабакі, не змешчаныя ў спецыяльныя скрыні, павінны мець наморднік і ланцужок.

Пасажыр нясе поўную адказнасць за парушэнне санітарна­-гігіенічных патрабаванняў перавозкі жывёл і птушак і абавязаны забяспечыць адпаведную ўборку вагона.

Пасажырам­-сляпым дазваляецца правозіць з сабой сабак­-павадыроў у агульных і плацкартных вагонах без дадатковай аплаты. Пры правозе сабак­-павадыроў у адным купэ купэйнага вагона пасажыр абавязаны аплаціць паездку па поўным тарыфе па ліку незанятых месцаў у купэ.

Таццяна КАРПІК



  • Мы в социальных сетях: