Калі ў паветры пахне вясной, хочацца, каб усё вакол зазелянела, закрасавала, каб сляды зімовай спячкі найхутчэй зніклі.
З гэтай мэтай у межах месячніка па добраўпарадкаванні вучні Мірскай сярэдняй школы і работнікі ААТ «Агракамбінат «Мір» прынялі ўдзел у акцыі «Чысты парк».
Чаму менавіта парк стаў першым аб’ектам добраўпарадкавання? А як жа інакш! Парк проста ўнікальнае для пасёлка Мір месца: равеснік мястэчка, высаджаны ўжо дарослымі дрэўцамі каштоўных парод, прывезенымі з батанічнага саду. Акрамя гэтага, ён выконвае ролю санітарнай паласы, якая аддзяляе Мір ад агракамбіната. Жыхары пасёлка ганарацца ім, змаглі «адстаяць» пры пабудове новых шматпавярховых дамоў.
Усе любяць гуляць па яго зацененых дарожках. У час правядзення акцыі дарослыя і дзеці працавалі з натхненнем і шчыра радаваліся, што вынікі іх працы прыемна радуюць вока.
Уладзімір Скрабец, навучэнец Мірскай сярэдняй школы.
_____
Чище и краше становятся населенные пункты барановичского региона. Уборкой прилегающих, закрепленных, придомовых территорий занимаются жители города и района.
Напоминаем, 23 апреля, состоится республиканский субботник.
Инна ГОНЧАР.