Наверх

Маршрутамі міласэрнасці

13.06.2014 326 Наш край

У Гарадзішчы прайшоў ІХ злёт валанцёрскіх атрадаў Чырвонага Крыжа школ раёна.

Баранавіцкая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правяла з камандамі дванаццаці школ дынамічную гульню   «Маршрутамі міласэрнасці». Кожная з іх павінна была прайсці так званыя сем станцый, якія сімвалізавалі сем прынцыпаў Чырвонага Крыжа.

На кожнай станцыі суддзі – валанцёры з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта – прапаноўвалі камандам разнастайныя заданні: на веданне гісторыі Чырвонага Крыжа, асноўных палажэнняў Міжнароднага гуманітарнага права, праблем ВІЧ-інфекцыі.

Былі і творчыя заданні. Напрыклад, за пяць хвілін скласці верш з ключавым словам  «валанцёр» або сабраць пазл – чырвоную стужачку, міжнародны сімвал барацьбы са СНІДам. І акрамя правільных адказаў суддзі ацэньвалі хуткасць праходжання маршрута.

Было ў валанцёраў сельскіх школ і хатняе заданне – яны складалі апавяданне  «Мая гісторыя Чырвонага Крыжа». І ў гэтым конкурсе перамагла Алена Шапавал, камандзір валанцёрскага атрада  «Данка» Гарадзішчанскай сярэдняй школы. Другое месца ў Андрэя Матусевіча з Ішкалдскай дзіцячага сада-школы, трэцяе – у атрада  «Белы ветразь» Цешаўлянскай сярэдняй школы.

Па выніках злёту перамог атрад  «Мы разам» Вольнаўскай сярэдняй школы, на другім месцы – атрад  «Данка», на трэцім – атрад  «Гарашчае сэрца» Карчэўскай дзіцячага сада-школы.

Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі Баранавіцкай арганізацыі Чырвонага Крыжа, а Гарадзішчанская сярэдняя школа атрымала яшчэ і падзячнае пісьмо за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні злёту. Ды і ўсе валанцеры паехалі дамоў не з пустымі рукамі, а з суцяшальнымі прызамі.



  • Мы в социальных сетях: