Наверх

Какие профессии наиболее востребованы в Беларуси, узнали школьники Барановичского района

18.02.2024 449 Наш край

gorodizhshe18.jpg17 февраля в рамках шестого школьного дня учащиеся 5-7 классов Городищенской средней школы имени М.А. Скипора приняли участие в интеллектуальной игре «Угадай профессию». Для учащихся 8-11 классов проводилось мероприятие «Калейдоскоп профессий».

Учащиеся начальных классов приняли участие в игровой программе «Труд – основа жизни». Ребята в увлекательной форме познакомились с профессиями, узнали, какие из них наиболее востребованы в Беларуси. А викторины и тесты, проведённые в ходе мероприятий, способствовали  формированию представлений о профессиональном самоопределении, знакомили учащихся с принципом обоснованного выбора профессии с учетом интересов, способностей и особенностей современного рынка труда.

lavrinovichi.jpg17 лютага – шосты школьны дзень – прайшоў у Лаўрынавіцкай базавай школе цікава і карысна.  Прысвечаны ён быў прафарыентацыі, а прайшоў пад дэвізам «З рамяством жыць – у жыцці не тужыць». Мэтай шостага школьнага дня стала пашырэнне кругагляду навучэнцаў пра розныя прафесіі, выхаванне павагі да людзей працы, прадстаўнікоў усіх прафесій, працалюбства, мэтанакіраванасці, цікавасці да прафесійнай дзейнасці.

Калаж «Дзіўны свет прафесій» быў праведзены з вучнямі 1-4 класаў. Рабяты намалявалі сябе ў розных прафесіях, расказалі пра тыя, якія добра ведаюць, пазнаёміліся з новымі.

А вось вучні сярэдняга і старэйшага звяна прайшлі анлайн «ПрофіТэст». Мерапрыемства зарыентавала старшакласнікаў на асэнсаваны выбар прафесіі, сфарміравала ўстаноўку на паспяховую прафесійную дзейнасць, навучыла суадносіць магчымасці, уменні з характарыстыкамі прафесій. На працягу дня ў школе працавала выстава «У свеце цікавых прафесій».

Для вучняў 9-га класа Гуз М.М., адказны за абарону правоў і інтарэсаў непаўнагадовых, правёў кансультацыю «Як паспяхова здаць экзамен». Усе добра разумеюць, што экзамен – гэта выпрабаванне, у якім трэба праявіць сябе, паказаць свае магчымасці і здольнасці. Галоўная думка размовы – паспяхова падрыхтавацца і паспяхова здаць экзамен пад сілу кожнаму!

Праводзілася работа суботніх аб’яднанняў па інтарэсах, якія вучні наведваюць з задавальненнем.

Яшчэ адзін шосты школьны дзень скончыўся. Наперадзе – вучэбны тыдзень, а там – зноў субота, зноў цікавыя мерапрыемствы і сустрэчы.




  • Мы в социальных сетях: