Наверх

Как горожане относятся к цирку

09.07.2014 166 Наш край

«Они страдают, а ты веселишься» – такі надпіс з’явіўся на афішы цырка жывёл. Рэдакцыя газеты «Наш край» звярнула ўвагу на творчасць невядомага мастака і пацікавілася стаўленнем гараджан да цырка.

Тамара Іларыёнаўна, пенсіянерка:

– Дзецям, канешне, цікава схадзіць. Мае ўнукі просяцца. Ці пакутуюць жывёлы ў цырку? Не, усё гэта натуральна – заапарк, цырк…

 

 

 

 

 

Кірыл, 6 гадоў:

– Мы з мамай не ходзім ў цырк, бо ёй, як і мне, шкада жывёл.

 

 

 

 

 

 

Дар’я, 21 год, студэнтка:

– Не была ў цырку, шчыра кажучы. Цяпер бы схадзіла, але ў бліжэйшы час не атрымаецца. Тое, што жывёл трымаюць у няволі, крыху напружвае.

 

 

 

 

 

Аляксей, 19 гадоў:

– Жывёлы, народжаныя ў няволі, думаюць, што ўвесь іх свет, іх жыццё – гэта цырк. Наўрад ці яны ад гэтага пакутуюць. 

 

 

 

 

 

Алёна і Ганна, школьніцы:

– Калі б у нас была магчымасць працаваць у цырку – выпусцілі б усіх жывёл на волю. Было б добра, калі б цырк абмяжоўваўся людзьмі. Бо акрабаты, клоўны, эквілібрысты – гэта так выдатна! Навошта прымушаць працаваць бязвінных жывёл?



  • Мы в социальных сетях: