Наверх

Как прошел шестой школьный день 10 февраля в Барановичском районе

11.02.2024 483 Наш край

milovidy.jpgНе секрет, что спортивные мероприятия любят все. Спорт объединяет, вызывает у людей интерес к совместному досугу и, что немаловажно, укрепляет здоровье, создает эмоционально положительный настрой. С этой целью в Миловидской средней школе в шестой школьный день прошли соревнования по дартсу. Учащиеся 1-5 классов состязались в точности и меткости. И хотя борьба была напряжённой, соревнования прошли в дружеской атмосфере. Победитель определялся по наибольшей сумме набранных очков. Одинаковое максимальное количество очков и итоговое первое место заняли учащаяся 4-го класса Лилия Терех и 5-го класса Вероника Минчик.

Также прошли соревнования по баскетболу. В соревнованиях приняли участие ребята среднего и старшего звена. В ходе соревнований участники продемонстрировали ловкость и быстроту, выносливость и командный дух. Игры очень понравились не только участникам, но и зрителям. Группы поддержки горячо болели за своих одноклассников. Мероприятия шестого школьного дня дарят ребятам хорошее настроение и положительные эмоции.

lavrinovichi.jpgДругая школьная субота лютага. У Лаўрынавіцкай базавай школе – Дзень здароўя! У нашай установе адукацы і склалася добрая традыцыя: кожны другі шосты школьны дзень месяца прысвячаецца спартыўным мерапрыемствам. І гэта не выпадкова. Бо яшчэ ў старажытнасці казалі: «Здароўе даражэй багацця», «Дай Бог здароўе, а шчасце знойдзем». Здароўе – гэта бясцэнны дар, які мы часта не шануем, забываючы, што страціць здароўе лёгка, а вось вярнуць яго бывае вельмі цяжка.  Таму і нададзена такая пільная ўвага здароўю ў нашай установе адукацыі.

«Зімовыя забавы» – пад такой назвай прайшла конкурсная праграма для вучняў 1–4 класаў. Школьнікі пад кіраўніцтвам настаўніка паказалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі, лоўкасць, смеласць, выхоўваліся такія якасці, як таварыскаць, пачуццё адказнасці, упэўненасці ў сваіх сілах.

А вось рабяты сярэдняга і старэйшага звяна ў гэты дзень правялі турнір «Гуляем у шашкі і шахматы». Лагічнае мысленне, уменне вырашаць праблемныя сітуацыі, знаходлівасць, настойлівасць, уменне дастойна выйграваць і прайграваць – такія выхаваўчыя мэты былі пастаўлены і вырашаны ў ходзе мерапрыемства.

Прадаўжэннем Дня здароўя стала кансультацыя для вучняў «Канструктыўныя спосабы выказвання негатыўных пачуццяў», якую правёў Гуз М.М., адказны за абарону правоў і інтарэсаў непаўнагадовых. Пытанні школьнікі задавалі розныя, але кожны атрымаў грунтоўны адказ, кожны меў магчымасць паўдзельнічаць у гульні па дадзенай тэме. Як і кожны шосты школьны дзень, ва ўстанове адукацыі працавалі  заняткі па інтарэсах «Дом лялькі» і «Настольны тэніс», праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа.

Шосты школьны дзень скончыўся. Ён падарыў усім прысутным зарад бодрасці, выдатны настрой, яркія эмоцыі!

arabovzhshina.jpgУ шосты дзень тыдня ў Арабаўшчынскай базавай школе прайшоў Дзень здароўя «Мы – за здаровае пакаленне».

З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця у рамках Дня здароўя вучні ўстановы адукацыі сталі ўдзельнікамі пазнавальнай квэст-гульні «Мы – за здаровае пакаленне». Удзельнікі гульні спраўляліся з заданнямі наступных станцый: «Адгадай шыфроўку», «Наперад! У краіну Фізкультурыю», «Кракадзіл», «Загадка», «Збяры пагаворку», «Цікавыя пытанні», «Рэжым дня школьніка», «Вясёлая зарадка», «Бліцтурнір», «Паласа перашкод», «Крыжаванка».

Дзень здароўя завяршыўся падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем пераможцаў.




  • Мы в социальных сетях: