Наверх

Гавары са мной па-­беларуску. Дэкада роднай мовы прайшла ў СШ № 7 (фота)

15.03.2015 1050 Наш край

DSCN8021Як вядома, у канцы лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Аднак калектыў сярэдняй школы № 7, які працуе ў рэжыме інавацыйнага праекту «Укараненне мадэлі фарміравання моўнай асобы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя», не абмежаваўся толькі адным днём, а вырашыў прысвяціць роднай беларускай мове цэлую дэкаду.

Словы «Я беларус і гэтым ганаруся» сталі лейтматывам шэрагу мерапрыемстваў. Вучні спаборнічалі ў віктарынах на лепшага знаўцу беларускіх традыцый, мовы і літаратуры, удзельнічалі ў тэатралізаваным народным свяце, актыўна падрымлівалі акцыю «Гавары са мной па­-беларуску».

У гэтыя дні нават школьныя калідоры вучылі беларускай мове і абуджалі любоў да яе. Так, стылізаваная кніга нагадвала ўсім, хто каля яе спыняўся, беларускія прымаўкі і прыказкі, заклікала апранацца па-­беларуску і частавацца беларускімі стравамі.

DSCN7963А побач вырас рамонак, на пялёстках якога размясціліся любімыя беларускія вершы настаўнікаў школы.

DSCN7962

Крыху ўбок – вялікае сэрца, складзенае з літар беларускага алфавіту. Насупраць – нацыянальны куток з сапраўдным саматканым рушніком і калаўротам.

DSCN7964Цікавіліся гаспадары і госці школы таксама і беларускімі назвамі ягад, і фразеалагізмамі, а на перапынках слухалі спецыяльна падабраныя кампазіцыі ў выкананні вядомых ансамбляў «Песняры» і «Сябры».

DSCN7961

Не засталіся збоку бацькі. Яны не толькі дапамагалі дзецям у аздабленні школы, але і былі запрошаны на лекторый, дзе гучалі вершы і песні, якія краналі сваёй мілагучнасцю і глыбокім патрыятычным сэнсам.

А завяршыў дэкаду «смачны» кірмаш «Пачастуйцеся, людцы, калі ласка!» Хутка разышліся беларускія прысмакі: дранікі, сырнікі, пернікі…

DSCN8017 DSCN8018 DSCN8019 DSCN8022Беларусы не толькі гасцінныя, яны яшчэ і шчодрыя людзі. Таму на ўсе грошы, што нагандлявалі падчас кірмашу, былі набыты сшыткі, алоўкі, фарбы, наборы для ручной працы і перададзены выхаванцам сацыяльнага прытулку.

DSCN7965

Анжэла ТУКАЙ, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 7

Фота аўтара



  • Мы в социальных сетях: