Вучні 11 «А» класа сярэдняй школы № 13 г. Баранавічы і іх бацькі дзякуюць за цікавыя, вясёлыя і запамінальныя гады, праведзеныя ў родных школьных сценах, дырэктарам школы – Гардзею Уладзіміру Уладзіміравічу і Пузікаву Сяргею Валер’евічу і настаўнікам, якія прайшлі з намі разам па нялёгкай дарозе ведаў.
З цеплынёй і ўдзячнасцю мы ўспамінаем першых настаўніц – Флору Людмілу Іванаўну і Сычык Святлану Аляксандраўну, якія дапамаглі нам зрабіць першыя нясмелыя школьныя крокі.
Выпускнікі і іх бацькі шчыра дзякуюць класнаму кіраўніку Самсонік Іне Паўлаўне.
Вы не толькі вучылі нас роднай мове, а сваімі словамі, паводзінамі і жыццёвай пазіцыяй імкнуліся выхаваць дабрыню, справядлівасць, гуманнасць і суперажыванне. Таленавіты педагог, строгая, але справядлівая настаўніца, прывабная жанчына – такой мы Вас запомнім на ўсё жыццё.
Ваш родны клас, настаўнік мілы,
Выказвае падзяку шчырую
За тое, што за школьны час
Вы розных палюбілі нас:
І балбатлівых, і спакойных,
Лянівых, «выбухных» і сонных,
Старанных, добрых, акуратных,
Шчырых работнікаў і гультаяватых.
Да нас усіх, характарам калючых,
Змаглі вы падабраць свой ключык.
Вашы дзеці.